Актавіян Аўгуст: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др не, заблытаўся
clean up, replaced: а у → а ў, замірэнн → перамір', і у → і ў, н. э. → н.э. (3), я у → я ў, пасадаў → пасад , Сфэр → сфер, Сэн- → Сен-, Ў → У (3) using AWB
Радок 21:
| Commons = Augustus
}}
'''Аўгуст:''' '''Гай Актавій — Гай Юлій Цэзар Актавіян<ref>Пасля ўсынаўлення [[Цэзар]]ам.</ref> — Цэзар Дзіў Філій Аўгуст<ref>Імя, якое ўзяў сабе, калі ўжо быў імператарам, у [[27 да н.э.]].</ref>''' ([[63 да н.э.]] — [[14]]): [[Старажытны Рым|рымскі]] палітычны дзеяч, [[рымскі імператар]] ([[30 да н.э.]] — [[14]]).
 
Помсцячы за забойства [[Цэзар]]а ([[42 да н.э.]]), свайго прыёмнага бацькі, арганізаваў і здзейсніў масавыя рэпрэсіі, скіраваныя на высакародных рымскіх грамадзян, і моцна ўзбагаціўся іх маёмасцю. Падчас далейшага ваенна-палітычнага канфлікту змог перамагчы [[Марк Юній Брут|Брута]] і [[Касій|Касія]] [[бітва пад Філіпамі, 42 да н.э.|пад Філіпамі]] (42 да н.э.) і [[Марк Антоній|Марка Антонія]] і [[Клеапатра VII, царыца егіпецкая|Клеапатру VII]] [[бітва пад Акцыем, -31|пад мысам Акцый]] (31 да н.э.), і дамогся, такім чынам, адзінаўладдзя. Ад сената атрымаў ганаровае званне Аўгуст (святы, вялікі; [[27 да н.э.]]). Сын [[Гай Актавій|Гая Актавія]] і Аціі; прыёмны сын [[Цэзар]]а.
 
Стаўшы валадаром, Аўгуст свядома адыйшоў ад усходне-грэчаскіх культурных схільнасцяўсхільнасцей Цэзара, і выявіў сябе прыхільнікам рымскай культуры, вяртання да старых рымскіх звычаяў<ref>Паведамляецца, што ён нават абдумваў прыняцце імя Ромул. {{Крыніцы/Партрэты}}</ref>
 
== Біяграфія ==
=== Паходжанне, нараджэнне, юнацтва ===
Сапраўднае імя Актавіяна — Гай Актавій Фуры́н ({{lang-la|Gaius Octavius Thurinus}}). Ён нарадзіўся 23 верасня 63 года да н.э. у Рыме<ref>[[Дыян Касій]] памылкова сцвярджае пра нараджэнне ў Вялітрах.</ref>. Ён паходзіў з [[Плебс|плебейскай]] сям'і, якая адносілася да заможнага [[Коннікі, (Старажытны Рым)|саслоўя коннікаў]], аднак не адносілася да палітычнай эліты — [[набілітэт]]у. Продкі Актавія па бацькоўскай лініі вядомыя з Першай Пунічнай вайны. Бацька Актавія ў 65 да н.э. ажаніўся другім шлюбам на Аціі, дачцы сястры [[Гай Юлій Цэзар|Гая Юлія Цэзара]]. У 59 да н.э. ён раптоўна памёр<ref>''Шифман И. Ш.'' Цезарь Август. — Л.: Наука, 1990. — С. 7-10.</ref>.
 
Другім мужам Аціі і айчымам Актавія стаў [[Луцый Марцый Філіп (консул 56 года да н.э.)|Луцый Марцый Філіп]], які ў 56 годзе да н.э. дамогся консульства, вышэшйай пасады ў Старажытным Рыме. Дзякуючы яму Гай атрымаў выдатную адукацыю; яго настаўнікамі былі СфэрСфер, Арый з Александрыі, Апаладор з Пергама, Марк Эпідзій. У выхаванні Актавія таксама ўдзельнічала бабуля па матчынай лініі, Юлія, маці Цэзара. Калі ў 49 годзе Цэзар распачаў грамадзянскую вайну, Актавій некаторы час хаваўся, але потым з дапамогай дзядзьки ён увайшоў у прэстыжную калегію пантыфікаў, а таксама быў прызначаны арганізатарам Грэчаскімі гульнямі ў сталіцы і, нарэшце, прэфектам Рыма падчас Лацінскіх гульняў. Лічыцца, што такім чынам ён рыхтаваў пляменніка да дзяржаўнай кар'еры. Актавій намінальна удзельнічаўўдзельнічаў і ў апошняй, іспанскай, кампаніі Цэзара: яго карабель разбіўся, і ён не паспеў прыйсці ў лагер Цэзара. У 44 годзе да н.э. Актавій знаходзіўся ў Грэцыі, калі раптам даведаўся пра забойства свайго дзядзькі — на той момант ужо рымскага [[Дыктатар, (Старажытны Рым)|дыктатара]]<ref>''Шифман И. Ш.'' Цезарь Август. — Л.: Наука, 1990. — С. 11-13.</ref>. Пакуль Актавій збіраўся да вяртання ў сталіцу, у Рыме публічна прачыталі тэстамент Цэзара. Нечакана для ўсіх яго пераемнікам прызначаўся Актавіян, аднак для прыняцця спадчыны ён павінен быў прызнаць Цэзара сваім бацькам (у дыктатара не засталося дзяцей, народжаных у шлюбе). Актавій быццам бы не ведаў пра тэстамент, аднак сучасныя даследчыкі лічаць яго адмаўленні прыдуманымі<ref>''Шифман И. Ш.'' Цезарь Август. — Л.: Наука, 1990. — С. 13-14.</ref><ref>''Шифман И. Ш.'' Цезарь Август. — Л.: Наука, 1990. — С. 31-32.</ref>. Бацькі адгаворвалі Актавія ад прыняцця спадчыны Цэзара з-за існавання пагрозы яго жыццю, аднак ён у рэшце рэшт ён вырашыў пагадзіцца<ref>''Шифман И. Ш.'' Цезарь Август. — Л.: Наука, 1990. — С. 28-29.</ref>.
 
Пакуль Актавіян знаходзіўся ў Грэцыі і вагаўся па пытанні аб спадчыне Цэзара (у яе склад уваходзілі вялікія грашовыя багацці), у Рыме вялася актыўная барацьба за месца фактычнага пераемніка дыктатара, бо Актавія не разгядалі як самастойнага кіраўніка. Найбольшых поспехаў дасягнуў паплечнік дыктатара [[Марк Антоній]], які замірыўся са змоўшчыкамі супраць Цэзара і дамогся садзейнічання сената<ref>''Шифман И. Ш.'' Цезарь Август. — Л.: Наука, 1990. — С. 33.</ref>.
 
=== Сутыкненне з Антоніям. Муцінская вайна ===
У канцы вясны Актавій вярнуўся ў Італію і заявіў пра жаданне прыняць спадчыну Цэзара. Дзякуючы гэтаму пераемніка дыктатара падтрымала шмат ветэранаў легіёнаў Цэзара і большая частка сталічнага плебсу. Аднак выкананню тэстамента Цэзара перашкаджаў Антоній. У прыватнасці, ён адмовіўся перадаваць Гаю 700 мільёнаў сестэрцыяў са скарба Цэзара, а таксама зацягваў працэдуру ўсынаўлення. Марк нават пачаў нагадваць у публічных прамовах, што біялагічным сынам дыктатара з'яўляецца сын Клеапатры Цэзарыён. Ветэраны Цэзара на некаторы час замірылі Марка і Гая, настойваючы на іх сумеснай барацьбе з забойцамі дыктатара — [[Марк Юній Брут|Маркам Брутам]], [[Гай Касій Лонгін|Касіям]] і іх паплечнікамі. Падчас знаходжання ў сталіцы Актавій (пасля усынаўленняўсынаўлення яго новым імем стала ''Гай Юлій Цэзар Актавіян'', хаця апошнюю частку ён выкарыстоўваў рэдка) усталяваў добрыя сувязі са шматлікімі сенатарамі і, перш за ўсё, [[Цыцэрон]]ам, якога добра ведаў і раней. Сенатары разглядалі Актавіяна як больш зручнага для іх кандыдата на спадчыну Цэзара ў параўнанні з наравістым Антоніям.
 
У верасні Антоній пасварыўся з Цыцэронам, аднак Актавіян быў на баку апошняга. У лістападзе Гай, кіруючы арміяй з ветэранаў Цэзара і перабежчыкаў Антонія, увайшоў у Рым і абвясціў пра жаданне пачаць вайну з Антоніям. Аднак гэта выклікала незадавальненне яго войска, бо яны па-ранейшаму настойвалі на барацьбе супраць Марка Брута і Касія. Гай быў вымушаны хавацца ў Арэцыі (сучасны [[Арэца]]). Праз некалькі дзён у Рым увайшоў Антоній, які беспаспяхова патрабаваў прызнаць Актавіяна ворагам дзяржавы, а на паседжанніпасяджэнні сената ён гвалтам дамогся прызначэння сябе на пасаду намесніка правінцыі Цызальпійская Галія. Пасля гэтага Марк Антоній пачаў аблогу Мутыны (сучасная [[Модэна]]) у Цызальпійскай Галіі, дзе замацаваўся Дэцым Брут, прызначаны намеснікам раней<ref>''Машкин Н. А.'' Принципат Августа. — М.; Л.: Изд-во АН СССР, 1949. — С. 148—150.</ref>. Сенат хутка прызнаў апошнія загады Антонія незаконнымі і запрасіў Актавіяна дапамагчы уў барацьбе супраць яго войска. Цыцэрон, прыхільнік Актавіяна, нават здолеў пераканаць сенат выплаціць Гаю грошы, якія ён абяцаў сваёй арміі<ref>''Борухович В. Г.'' После мартовских ид 44 г. до н. э. (исторический очерк) // Античный мир и археология. — Вып. 5. — Саратов, 1983. — С. 140.</ref>. У бітве пры Гальскам форуме (сучасны [[Кастэльфранка-Эмілія]]) Антоній перамог консула Гая Вібію Пансу, аднак адразу пасля гэтага яго войска было пабіта іншым консулам Аўлам Гірцыям. Антоній адыйшоў пад сцены Муціны, дзе Гірцый і Актавіян перамаглі Антонія і прымусілі яго ўцякаць праз Альпы уў Нарбонскую Галію. Арганізаваць пагоню за Маркам не атрымалася, бо Актавіян адмовіўся супрацоўнічаць з Дэцымам Брутам, які ўдзельнічаў у забойстве Цэзара<ref>''Huzar E.'' Mark Antony: A Biography. — Minneapolis: University of Minnesota Press, 1978. — P. 108—110.</ref>.
 
=== Другі трыумвірат. Вайна з Брутам і Касіям ===
Падчас Муцінскай вайны заігнулі абодва консулы, і патрабавалася абранне новых вышэйшых магістратаў. Актавіян пісаў Цыцэрону, каб ён прасіў сенат дазволіць стаць консуламі Гаю і Цыцэрону. Аднак сенат адмовіў амбіцыёзнаму Актавіяну, спасылаючыся на яго занадта малады ўзрост (Гаю было 19, хаця звычайна консуламі абіралі людзей ва ўзросце 40-42 гадоў). Сенат таксама адмовіўся выконваць абяцанні па ўзнагароджванні войска Актавіяна. Гэта прывяло Гая да пошукаў замірэнняперамір'я з Антоніем. У прыватнасці, Актавіян пачаў адпускаць на свабоду салдат і афіцэраў Антонія, якія трапілі яму ў палон. Хутка Дэцым Брут быў забіты, а Антоній сабраў 23 легіёны, сярод якіх было шмат ветэранаў Цэзара. Актавіян тым часам сабраў усе легіёны ў Італіі, дамогся абрання ў консулы разам са сваім паплечнікам Квінтам Педыям і завяршыў сваё ўсынаўленне, аднак калі Антоній вярнуўся ў Італію, ён не перашкаджаў яму.
 
Увосень Антоній, Актавіян і саюзнік Антонія Лепід сустрэліся каля Баноніі (сучасная [[Горад Балоння|Балоння]]) і дамовіліся аб стварэнні [[трыумвірат]]а, удзельнікі якога мелі б законную ўладу<ref>Першы трыумвірат Цэзара, Пампея і Краса быў нефармальным і трымаўся на вусных дамоўленасцях.</ref>. Галоўнай мэтай стварэння трыумвірата абвясцілі барацьбу з «рэспубліканцамі» Маркам Брутам і Касіям, якія пачалі называць сябе вызваліцелямі ({{lang-la|liberatores}}). 27 лістапада 43 да н.э. па ініцыятыве трыбуна Публія Тыцыя быў прыняты закон аб стварэнні калегіі з трох чалавек «для прывядзення рэспублікі ў парадак» ({{lang-la|triumviri rei publicae constituendae}}). Трыумвіры правялі [[праскрыпцыі]] — паслядоўныя пакаранні смерцю шэрагу людзей па ўзгодненых спісах. Большасць з ахвяр праскрыпцый складалі палітычныя апаненты трыумвіраў, але сярод іх былі і асабістыя ворагі. Трапляліся і сваякі трыумвіраў. 7 снежня 43 да н.э. салдаты Антонія захапілі і пакаралі славутага Цыцэрона.
 
Пасля праскрыпцый, падчас якіх трыумвіры здолелі сабраць грошы на ўтрыманне буйной арміі, Антоній і Актавіян пераправіліся ў Грэцыю, дзе знаходзілася база Марка Брута і Касія. Лепід застаўся ў Італіі. Рэспубліканцы валодалі перавагай на моры і былі добра забяспечаны ўсім неабходным, таму яны абралі пасіўную стратэгію, спадзеючыся аслабіць Антонія і Актавіяна. Дзве вялікія арміі (прыкладна па 100 тысяч чалавек) зблізіліся на багністай раўніне каля горада Філіпы. У кастрычніку Антоній паспрабаваў абыйсці войскі рэспубліканцаў з іх левага (паўднёвага) боку. Там пачалася бітва паміж легіёнамі Антонія і Касія, паспяховая для трыумвіра. Аднак паміж камандуючымі не было паразумення, і Брут з Актавіянам на паўночным баку даведаліся пра пачатак бітвы толькі праз некаторы час<ref>Некаторыя старажытныя крыніцы сведчаць, што Актавіян не ўдзельнічаў у першай бітве з-за хваробы.</ref>. Брут павёў войскі на лагер труымвіраў і нават захапіў яго. Антоній і Брут амаль адначасова даведаліся пра поспехі на другім баку і адыйшлі назад. Падчас першай бітвы пры Філіпах Касій вырашыў, што ўся вайна прайграна і скончыў жыццё самагубствам. Праз некалькі тыдняў, калі ў войске трыумвіраў амаль скончылася харчаванне, а надвор'е значна пагоршылася, Брут у рэшце рэшт пагадзіўся на генеральную бітву, аднак Актавіян у ён не ўдзельнічаў з-за хваробы. Войска трыумвіраў на чале з Антоніем перамагло Брута. Пасля бітвы Антоній застаўся на ЎсходзеУсходзе, а Актавіян вярнуўся ў Рым.
 
=== Актавіян у Італіі (30-я да н.э.) ===
Па дамоўленасці з Антоніем Актавіян павінен быў забяспечыць дэмабілізаваных салдат абяцанымі ўзнагародамі — грашыма і зямлёй. Выканаць абяцанні аказалася няпроста, бо Італія была ў заняпадзе з-за шматгадовых грамадзянскіх войнаў, а прыхільнік справы рэспубліканцаў Секст Пампей блакаваў шляхі дастаўкі харчавання на паўвостраў<ref>''Huzar, E.'' Mark Antony: A Biography. — Minneapolis: University of Minnesota Press, 1978. — P. 129—130.</ref>. Для выканання вялізарных абяцанняў перад войскамі (усяго патрабавалася рассяліць 170 тысяч ветэранаў) Гаю прыйшлося адбіраць зямлю, якая належыла жыхарам шматлікіх гарадоў і вёсак Італіі. Участкі прымусова выкупляліся па цэнах значна ніжэй за рынкавыярыначныя, з-за чаго пачаўся заняпад сельскай гаспадаркі: многія ветэраны не мелі жывёлы і ўласнага сельскагаспадарчага інвентара і не маглі адразу пачаць працаваць на зямлі. Акрамя таго, шмат рабоў, у тым ліку і сельскагаспадарчых, збеглі да Секста Пампея, які абяцаў ім свабоду пры ўмове службы ў сваёй арміі. Эканамічная сітуацыя пагоршылася з-за дэзарганізацыі рамяства і гандлю ў выніку грамадзянскіх войнаў<ref>''Борухович, В. Г.'' Последний период гражданских войн (исторический очерк) // Античный мир и археология. — Вып. 6. — Саратов, 1986. — С. 115—120.</ref>. Інтарэсы Антонія ў сталіцы прадстаўлялі яго брат Луцый і жонка Фульвія. У 41 да н.э. яны скарысталіся непапулярную Актавіяна з-за выканання абяцанняў перад войскам і пачалі узбройвацьўзбройваць незадаволеных. Луцый адкрыта выступіў супраць палітыкі Гая, на некаторы час заняў са сваімі атрадамі Рым і заклікаў да спынення экспрапрыяцый зямлі, і шмат хто яго падтрымаў. Аднак Марк Антоній не ўмяшаўся ў развіццё сітуацыі (старажытныя крыніцы тлумачаць гэта захапленнем Марка Клеапатрай; таксама магчыма падрыхтоўка да вайны з Парфіяй). Дзякуючы прамаруджванню Марка Антонія Гай сабраў лаяльныя войскі, аблажыў Луцыя Антонія ў Перузіі (сучасная [[Перуджа]]) і вымусіў яго здацца. Сам горад, які прыняў мяцежнікаў, ён загадаў спаліць. Пасля Перузінскай вайны Марк Антоній вярнуўся ў Італію, але пад націскам ветэранаў дамовіўся з Актавіянам аб падзеле ўплыву: Марк атрымліваў усе ўсходнія правінцыі Рымскай рэспублікі, Гай — заходнія правінцыі і Італію, а Лепід — толькі Афрыку. Пагадненне замацавалі шлюбам Антонія на Актавіі, сястры Гая.
 
У 39 да н.э. Актавіян і Антоній былі вымушаны пераглядзець пагадненне, каб замірыць Секста Пампея. Трыумвіры паабяцалі на пяць гадоў захаваць за Секстам Сіцылію, Сардзінію і Корсіку, а таксама абяцалі дадаць Пелапанес, але адмовілі яму ва ўключэнні ў лік трыумвіраў з прадастаўленнем адпаведных законных паўнамоцтваў. Замест гэтага яму паабяцалі консульства ў 33 да н. э. Секст павінен быў зняць блакаду, забяспечыць Італію харчаваннем (большасць збожжа пастаўлялася ў сталіцу менавіта морам), зачысціць Міжземнае мора ад піратаў і не прымаць новых збеглых рабоў. Трыумвіры аб'явілі пра амністыю Секста і яго прыхільнікам, а таксама паабяцалі тыя ж узнагароды, што і для легіянераў трыумвірата. Пагадненне паміж Секстам і трумвірамі было хутка парушана, і марская блакада Італіі аднавілася. Марк і Гай дамовіліся падоўжыць паўнамоцтвы трыумвірата на пяць гадоў, а таксама абмяняцца войскам: Антонію для вайны з Парфіяй былі патрэбны легіянеры, а Актавіян для барацьбы з Пампеем меў патрэбу ў караблях. Сябр Актавіяна Марк Віпсаній Агрыпа стварыў вялікі флот, дзякуючы якому ён перамог Пампея.
 
Пасля вяртання Антонія з Парфіі і вайны з Арменіяй абодва трыумвіра (Лепіда раней адхілілі ад улады) пачалі рыхтавацца да вайны. Актавіян абапіраўся на насельніцтва Рыма і Італіі, а Марка Антонія падтрымлівалі пераважна грэкі і народы ЎсходаУсходу, якія жадалі падзяліць уладу з рымскімі грамадзянамі<ref>''Борухович, В. Г.'' После мартовских ид 44 г. до н. э. (исторический очерк) // Античный мир и археология. — Вып. 5. — Саратов, 1983. — С. 154.</ref><ref>''Huzar, E.'' Mark Antony: A Biography. — Minneapolis: University of Minnesota Press, 1978. — P. 186.</ref>.
 
=== Другое сутыкненне з Антоніем і заваяванне Егіпта ===
{{main|Апошняя вайна Рымскай Рэспублікі}}
Калі Антоній тым часам жаніўся на егіпецкай царыцы [[Клеапатра VII|Клеапатры]] без разрыву шлюбу з [[Актавія Малодшая|Актавіяй Малодшай]], Актавіян, каб настроіць рымлян супраць Антонія, загадаў прачытаць яго завяшчанне, якое захоўвалася ў [[вясталка|вясталак]]: у ім не толькі егіпецкія, але і рымскія і саюзныя Рыму зямлі падзяляліся паміж дзецьмі Клеапатры. Сенат абвясціў вайну Клеапатры. Вырашальная бітва адбылася на мора ў мыса [[мыс Акцый|Акцый]], дзе флотам Актавіяна камандаваў [[Агрыпа]]: раптоўнае адступленне карабля Клеапатры, а за ім егіпецкага флотафлоту прывяло да паразыпаражэння Антонія. Сам Актавіян павёў войскі на Егіпет. Калі ён падышоў да [[Александрыя|Александрыі]], легіёны Антонія зноў перайшлі на яго бок, і Антоній здзейсніў самагубства. Актавіян у перамовах з Клеапатрай зрабіў выгляд, што захавае яе царства, але яна, зразумеўшы што патрэбна толькі для трыўмфу, таксама скончыла самагубствам. Актавіян дазволіў пахаваць абодвух паводле іх просьбы — у адной грабніцы. Старэйшага сына Антонія ад Фульвіі, Антула, Актавіян загадаў адцягнуць ад статуі Цэзара, дзе той шукаў [[права прытулку|прытулку]], і забіць. Пасля разважанняў, са словамі «Нядобра шматцэзарства», ён загадаў караць смерцю і [[Цэзарыён]]а, сына Клеапатры і Цэзара, які папытаўся бегчы.
 
=== Пачатак кіравання ===
[[Файл:Augusto 30aC - 6dC 55%CS jpg.JPG|thumb|350px|{{legend|yellow|Межы Рымскай дзяржавы да 31 года да н.э.}}{{legend|darkgreen|Пашырэнне межаў Рымскай дзяржавы ў 31—19 да н.э.}}{{legend|green|Пашырэнне межаў у 19—9 да н.э.}}{{legend|lightgreen|Пашырэнне межаў у 9 да н.э. — 6 н.э.}}{{legend|pink|Саюзныя дзяржавы}}]]
Вярнуўшыся з Егіпта, Актавіян уладкаваў трыўмф. [[13 студзеня]] [[27 да н.э.|27 года да н.э.]] ён склаў з сябе надзвычайныя паўнамоцтвы перад сенатам і абвясціў пра рэстаўрацыю Рэспублікі, але пакінуў за сабой камандаванне 75 легіёнамі і тытул імператара (на той момант гэты тытул меў іншае значэнне і адзначаў военачальніка-пераможца). Актавіян кіраваў перш за ўсё з дапамогай рэспубліканскіх пасадаўпасад консула і трыбуна. Ён таксама карыстаўся беспярэчным аўтарытэтам у сенаце і на народным сходзе (каміцыях), што дазваляла яму праводзіць палітыку ў сваіх інтарэсах. Ад пасады дыктатара ці тытула цара, якія б юрыдычна замацавалі яго першынства, ён рашуча адмаўлялся.
 
У 27-19 да н.э. пад кіраўніцтвам Актавіяна да Рымскай дзяржавы былі далучаны апошнія вольныя тэрыторыі на Пірэнейскам паўвостраве. Межы дзяржавы пашырыліся дзякуючы паспяховым кампаніям у Далмацыі і Паноніі, значна павялічылася колькасць рымскіх легіёнаў у Германіі, дзе межы на картокі час дасягнулі Эльбы. Далейшую экспансію спыніла перамога германцаў над рымскімі легіянерамі [[Бітва ў Тэўтабургскім лесе|ў Тэўтабургскім лесе]] і паўстанне ў Паноніі. На ЎсходзеУсходзе Аўгуст без бою далучыў Егіпет, некаторыя дзяржавы Малой Азіі і Іудэю. Акрамя таго, ён надаў кіраўнікам некалькіх суседніх буферных дзяржаў статус саюзніка, што пашырыла сферу ўплыву Рыма.
 
== Выгляд ==
Амаль усе верагодныя выявы Аўгуста былі створаныяствораны або ў час яго праўлення, або пры бліжэйшых пераемніках. Аўтэнтычных выяваў, зробленых, калі ён быў дзіцём, не існуе<ref>«Малады Аўгуст» і яго копіі лічацца рыдумкай канца 18 — пач. 19 ст. {{Крыніцы/Партрэты}}</ref>.
 
Вяртанне Аўгуста да рымскіх культурных традыцый выразілася і ў яго пазнейшых звычайных відзе і адзенні на выявах — стараіталійская прычоска і рымская [[тога, адзенне|тога]] (якую ён сваім прыкладам вярнуў у моду). Адзначаюцца<ref name=par>{{Крыніцы/Партрэты}}</ref> натхнёныя «рымскім духам» сціпласць яго выяваў, немень на іх атрыбутаў імператарскай улады.
Радок 78:
|width="20%"|[[Файл:Augustus.JPG|center|140px]]
|-
|Бюст Аўгуста з музея СэнСен-Раймон
|Бюст Аўгуста з галаўным уборам жрацоў
|Скульптура з Прыма-ПортаПорты
|Гема з партрэтам Аўгуста
|Бюст з Меру (Судан)
Радок 95:
 
== Ацэнкі ==
Пры жыцці і пасля смерці, і наогул да канца антычнага свету Аўгуст лічыўся ідэальнай асобай, узорам уладара. Грубасць і жорсткасць, з якімі ён дасягаў сваіх мэтаў, былі забытыязабыты, бо Рым перажываў пры ім доўгі перыяд магутнасці і стабільнасці ({{далей|*}}: [[пакс рамана]] — [[рымскі свет]]).
{{зноскі}}
 
Радок 107:
== Спасылкі ==
{{Commons|Category:Augustus}}
* [http://www.bbc.co.uk/history/historic_figures/augustus.shtml Augustus] short biography at the BBC
* [http://www.historyguide.org/ancient/lecture12b.html “Augustus Caesar and the Pax Romana”] essay by Steven Kreis about Augustus's legacy
 
{{Рымскія імператары}}
Радок 117:
 
{{Бібліяінфармацыя}}
 
 
{{DEFAULTSORT:Аўгуст}}