Тураўскі замак: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 12:
Тураўскі замак узнік на месцы драўлянага грода часоў Старажытнай Русі. Абарончая сістэма старажытнага горада будавалася на ўмелым злучэнні натуральных перашкод са штучнымі ўмацаваннямі, збудаванымі ў адпаведнасці з рэльефам мясцовасці і з улікам абарончай тактыкі таго часу<ref name="belta"/>.
 
Гарадзішча старажытнага Турава складалася з дзвюх частак, якія займалі мыс, прыпадняты на 5-6 м над забалочанай поймай Язды. На адной з пляцовак знаходзіўся дзяцінец, на іншай - навакольны горад, якія падзяляў абарончы роў, шырыня якога складала ад 20 да 25 м, глыбіня каля 5 м. Паўкруглым абарончым ровам, запоўненым вадой, гарадзішча таксама было акружана з усходняйусходняга і паўднёвайпаўднёвага бакоў<ref name="belta"/>.
 
[[Тураўскае замчышча|Дзядзінец]] быў размешчаны на найбольш умацаванай мысавай частцы [[Тураўскае гарадзішча|гарадзішча]]. Верагодна, па перыметры пляцоўкі дзяцінца калісьці праходзіў земляны вал. Пра гэта сведчаць захаваныя з заходняга боку невялікія ўзвышэнні. Апроч гэтага, дзяцінец некалі атачалі драўляныя сцены з вежамі. Знакаміты падарожнік [[Павел Шпілеўскі]] ў [[1859]] годзе пісаў пра рэшткі сямівежавага замка, умацаванага равамі і валамі.