Трамлен: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 13:
|region =
|CoordScale =
|Плошча = 10.8
|Плошча заліваў =
|Вышыня = 7
Радок 24:
}}
 
'''Трамле́н''' ({{lang-fr|Tromelin}}) — [[востраў]] у [[Індыйскі акіян|Індыйскім акіяне]], частка [[Маскарэнскія астравы|Маскарэнскага архіпелага]]. Уваходзіць у склад [[Французскія Паўднёвыя і Антарктычныя тэрыторыі|Французскіх Паўднёвых і Антарктычных тэрыторый]]. Плошча - 10,8 км². На востраве працуе французская [[метэаралогія|метэаралагічная]] станцыя.
 
== Геаграфія і прырода ==
Востраў Трамлен знаходзіцца ў паўднёва-заходняй частцы [[Індыйскі акіян|Індыйскага акіяна]] ў 564 км на паўночны захад ад [[Рэюньён]]а, у 8851 км ад [[Парыж]]а, сталіцы [[Францыя|Францыі]]. Даўжыня - 1,66 км. Найбольшая шырыня - 705 м. Мае [[карал]]авае паходжанне. Паверхня нізкая. Найвышэйшы пункт дасягае 7 м над узроўнем акіяна. Бераг [[пясок|пясчаны]], у атачэнні кола [[каралавыя рыфы|каралавага рыфа]]. На востраве няма [[гавань|гаваняў]], прыдатных для вялікіх суднаў, таму падыход з мора абмежаваны.
 
[[Клімат]] трапічны пасатны. Сярэдняя тэмпература на працягу года трымаецца каля 25°C — 30°C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 558,8 мм.
 
Большая частка [[суша|сушы]] пакрыта хмызнякамі, сярод якіх дамінуе вечназялёная кветкавая расліна ''Heliotropium foertherianum''. Трамлен прызнаны [[Тэрыторыя, важная для птушак|тэрыторыяй, важнай для рэдкіх марскіх птушак]], якія спыняюцца на яго берагах. Дзякуючы ізаляванасці і мінімальнаму ўплыву чалавека востраў з'яўляецца натуральным біялагічным заказнікам.
 
 
 
Востраў Трамлен
 
== Спасылкі ==