Хрысціянства: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Artificial123 (размовы | уклад)
Адкат версіі 1903314 аўтарства Artificial123 (размова)
clean up, replaced: ангельск → англійск, Берасцейск → Брэсцк, я у → я ў, ванглійск → вангельск, ўнія → унія, Брэсцкая унія → Берас using AWB
Радок 18:
У [[312]] годзе імператар [[Канстанцін Вялікі]] спыніў пераслед хрысціянства, а пазней сам прыняў хрысціянскую веру і фактычна зрабіў хрысціянства дзяржаўнай рэлігіяй. У [[Сярэднявечча|Сярэднявеччы]] хрысціянскай дзяржавай застаецца [[Візантыя]], таксама хрысціянства прымаюць правадыры [[варвары|варварскіх]] дзяржаў, што ўзніклі на руінах [[Заходняя Рымская імперыя|Заходняй Рымскай імперыі]]. Пад канец 1-га тысячагоддзя хрысцяцца славянскія і скандынаўскія народы, і такім чынам уся Еўропа робіцца хрысціянскай.
 
Дагматыка хрысціянскай Царквы дакладна фармулявалася і зацвярджалася на [[Сусветныя саборы|Сусветных саборах]] ([[4 стагоддзе|IV]]—[[8 стагоддзе|VIII]] стагоддзі). На іх былі асуджаныяасуджаны разнастайныя [[ерась|ерасі]], што ўзнікалі ў Царкве ў тыя часы, прыняты [[Сімвал Веры]] і дадатковыя дагматычныя і кананічныя азначэнні. Не прыняўшы саборных вырашэнняў, ад сусветнай царквы адпалі [[нестарыянства|нестарыяне]], [[Армянская Апостальская царква|Армянская]] і [[Копцкая царква|Копцкая]] цэрквы і некаторыя іншыя абшчыны. У [[1054]] годзе адбыўся [[Вялікі раскол]] паміж усходняй і заходняй часткамі Царквы, які быў выкліканы як непагадненнямі ў дагматыцы, так і прычынамі палітычнага характару. Заходняя царква прыняла назву [[каталіцтва|Каталіцкай]], усходняя — [[Праваслаўе|Праваслаўнай]]. Раскол канчаткова замацаваўся пасля ўзяцця [[крыжакі|крыжакамі]] [[Канстанцінопаль|Канстанцінопалю]] ў [[1204]] годзе. У [[1596]] годзе была заключана [[Берасцейская унія]], паводле якой істотная частка праваслаўных [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] перайшлі пад юрысдыкцыю [[Рымскі папа|Рымскага папы]], утварыўшы [[уніяцтва|Грэка-каталіцкую (уніяцкую) царкву]].
 
У [[16 стагоддзе|XVI стагоддзі]] ў каталіцкіх краінах пачынаецца [[рэфармацыя|рэфармацыйны рух]], які абвяшчаў Біблію адзінай крыніцай веравучэння і адмаўляў неабходнасць Царквы дзеля выратавання душы. Узніклі і ўступілі ў барацьбу з каталіцтвам такія плыні, як [[англіканства]], [[лютэранства]], [[кальвінізм]], [[гусіцтва]]. У наступныя стагоддзі ад вялікіх пратэстанцкіх канфесій аддзялілася незлічоная колькасць дробных суполак са сваімі веравучэннямі: [[метадызм|метадысты]], [[баптызм|баптысты]], розныя [[евангелізм|евангелічныя]] і [[пяцідзясятніцтва|пяцідзясятніцкія]] суполкі і гэтак далей. У другой палове [[20 стагоддзе|XX стагоддзя]] ўзніклі філасофскія плыні і рэлігійныя суполкі (так званае «[[ліберальнае хрысціянства]]») і нават таталітарныя [[секта|секты]] (такія, як «[[Царква Хрыста, секта|Царква Хрыста]]»), адэпты якіх называюць сябе хрысціянамі, хаця іх ідэалогія і практыка не мае нічога агульнага з вучэннем Хрыста. Усходнія цэрквы пазбеглі дагматычных расколаў, хаця, напрыклад, у гісторыі [[Руская праваслаўная царква|Рускай праваслаўнай царквы]] мелі месца расколы па кананічных ([[17 стагоддзе|XVII стагоддзе]]) і палітычных ([[20 стагоддзе|XX стагоддзе]]) матывах.
Радок 27:
Ва ўсім свеце налічваецца каля 2 мільярдаў вернікаў<ref>[https://www.cia.gov/library/publications/the-world-factbook/geos/xx.html «World»]. CIA world facts.</ref><ref>[http://www.foreignpolicy.com/story/cms.php?story_id=3835 «The List: The World’s Fastest-Growing Religions»]. foreignpolicy.com.</ref>, якія падзеленыя на 3 асноўныя галіны хрысціянства: [[каталіцтва]], [[пратэстанцтва]] і [[праваслаўе]]. Хрысціянства з'яўляецца найбуйнейшай рэлігіяй у свеце<ref>[http://www.adherents.com/Religions_By_Adherents.html «Major Religions Ranked by Size»]. Adherents.com.</ref>. Хрысціянская доля насельніцтва зямнога шара складае апошнія 100 гадоў каля 33%, г. зн. кожны трэці жыхар [[планета Зямля|Зямлі]] ёсць прыхільнікам хрысціянскай веры. Колькасць вернікаў павялічваецца кожны дзень на, прыкладна, 23 тысячы чалавек, у пераважнай большасці, дзякуючы насельніцтву краін трэцяга свету, у той час як у развітых краінах назіраецца істотнае зніжэнне колькасці прыхільнікаў на, прыкладна, 7,6 тысяч чалавек у дзень<ref>Werner Ustorf. «''A missiological postscript''», in McLeod and Ustorf (eds), The Decline of Christendom in (Western) Europe, 1750–2000, (Cambridge University Press, 2003) pp. 219–20.</ref>. Але хрысціянства па-ранейшаму з'яўляецца дамінуючай рэлігіяй у [[Еўропа|Еўропе]], [[Амерыка|Амерыцы]] і [[Паўднёвая Афрыка|Паўднёвай Афрыцы]]. У Азіі хрысціянства з'яўляецца дамінуючай рэлігіяй у [[Грузія|Грузіі]], [[Арменія|Арменіі]], [[Усходні Тымор|Усходнім Тыморы]] і [[Філіпіны|Філіпінах]].
 
Хрысціянства трывала зацвердзілася на вялікай частцы свету, асабліва ў [[Афрыка|Афрыцы]], [[Лацінская Амерыка|Лацінскай Амерыцы]] і [[Азія|Азіі]]<ref>Jeff Hadden (1997). [http://web.archive.org/web/20060427204250/religiousmovements.lib.virginia.edu/nrms/penta.html «Pentecostalism»].</ref><ref>Pew Forum on Religion and Public Life (2006-04-24). [http://pewforum.org/events/?EventID=109 «Moved by the Spirit: Pentecostal Power and Politics after 100 Years»].</ref>. Вядучы [[Саудаўская Аравія|аравійскі]] мусульманскі лідар шэйх [[Ахмад аль-Катані]] ў інтэрв'ю каналу [[Аль-Джазіра]] паведаміў аб тым, што кожны дзень 16 тысяч афрыканскіх мусульман пераходзяць у хрысціянства. Ён сцвярджае, што [[іслам]] штогод губляе каля 6 мільёнаў афрыканскіх вернікаў на карысць хрысціянства<ref>[http://www.orthodoxytoday.org/articles6/AlJazeerahAfrica.php «Six Million African Muslims Convert to Christianity Each Year»]. Orthodoxytoday.org.</ref><ref>[http://www.americanthinker.com/blog/2006/05/six_million_african_muslims_le.html «Six million African Muslims leave Islam per year»]. American Thinker.</ref><ref>[http://mensnewsdaily.com/2006/12/31/over-a-million-muslim-converts-to-christianity/ «Over a Million Muslim Converts to Christianity MND»]. Mensnewsdaily.com.</ref>, у тым ліку мусульман у [[Алжыр]]ы, [[Францыя|Францыі]], [[Індыя|Індыі]], [[Марока]], [[Расія|Расіі]] і [[Турцыя|Турцыі]]<ref>[http://www.chowk.com/khadijabibi/iLogs/life/35000-Moslems-convert-into-Christianity-each-year-in-Turkey «35,000 Moslems convert into Christianity each year in Turkey»]. Chowk.com.</ref>. Ён таксама паведаміў, што хрысціянства з'яўляецца папулярным сярод людзей самага рознага паходжання ў [[Індыя|Індыі]], ​​[[Малайзія|Малайзіі]], [[Манголія|Манголіі]], [[Нігерыя|Нігерыі]], [[Паўночная Карэя|Паўночнай Карэі]] і [[В'етнам]]е<ref>[http://www.unhcr.org/cgi-bin/texis/vtx/rsd/rsddocview.html?tbl=RSDCOI&id=437c9cdd2&count=0 «Annual Report on International Religious Freedom for 2005 Vietnam»]. U.S. Department of State.</ref>.
 
У большасці развітых краінах наведванне цэркваў сярод людзей, якія па-ранейшаму лічаць сябе хрысціянамі, значна скарацілася за апошнія некалькіх дзесяцігоддзяў<ref>Robert D. Putnam, «''Democracies in Flux: The Evolution of Social Capital in Contemporary Society''», p. 408. ISBN 978-0-19-515089-6</ref>. Некаторыя крыніцы бачаць у гэтым проста адыход ад традыцыйных інстытутаў [[сяброўства]], у той час як іншыя звязваюць яго з прыкметамі зніжэння ролі веры і [[рэлігія|рэлігіі]] ў цэлым у [[грамадства|грамадстве]]<ref>Peter Marber, «''Money Changes Everything: How Global Prosperity Is Reshaping Our Needs, Values and Lifestyles''», p. 99. ISBN 978-0-13-065480-9</ref>.
Радок 79:
 
== Пераслед ==
Хрысціянства ад пачатку развівалася пад ганеннямі. У Старажытнасці найбольшаму цкаванню хрысціяне падвяргаліся пад уладай [[Рымская імперыя|рымскага імператара]] [[Нерон]]а ([[54]]—[[68]]). Стаўшыся найбольш пашыранай на свеце хрысціянская супольнасць застаецца найбольш гнанай. На [[2012]] год пераследу за хрысціянскае веравызнанне падвяргалася звыш 200 мільёнаў [[чалавек]] у 60 [[краіна]]х свету. 75% забітых за выравызнанне складалі хрысціяне. Найбольшую пагрозу неслі камуністычныя фанатыкі ва ўладзе. Цягам апошняга стагоддзя штогод за хрысціянскае веравызнанне забівалі прынамсі 150 тыс. вернікаў (450 штодня). Найбольш у [[СССР]] і Кітаі. У БССР за ўдзел у набажэнстве [[Камітэт дзяржаўнай бяспекі]] пазбаўляў працаўладкавання і знявольваў хрысціян. У Паўночнай Карэі за вызнанне хрысціянства на 2012 г. у зняволенні знаходзілася звыш 50 тыс. чалавек. Апошнім часам мусульманскія фанатыкі Інданезіі знішчылі больш за 500 цэркваў. Найбольш шырокі пераслед хрысціян працягваецца ў Кітаі, [[Бангладэш]]ы, Індыі, [[Пакістан]]е, [[В'етнам]]е, Аб'яднаных Арабскіх Эміратах, [[Судан]]е, Сірыі і [[Іран]]е<ref>{{Спасылкаcite web | аўтарauthor = Рыгор Астапеня| прозвішчаlast = | імяfirst = | аўтарlinkauthorlink = | cуаўтарыcoauthors = | годdate = 7 красавіка 2012| url = http://pda.nn.by/artykul/71540.html| загаловакtitle = 34-гадовага хрысціянскага пастара ў Іране чакае павешанне| фарматformat = | назва праектуwork = | выдавецтваpublisher = [[Наша Ніва]]| датаdate = 9 красавіка 2012 | моваlanguage = | каментарpostscript = }}</ref>.
 
== Гл. таксама ==