Будынак былой мужчынскай гімназіі (Мсціслаў): Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'Помнік дойлідства эклектыкі. Узведзены ў 1908 г. з цэглы. Асіметрычны двухпавярховы Т-падо...'
(Няма розніцы)

Версія ад 20:24, 6 лютага 2015

Помнік дойлідства эклектыкі. Узведзены ў 1908 г. з цэглы.

Асіметрычны двухпавярховы Т-падобны ў плане будынак складаецца з трох злучаных паміж сабою корпусаў. Галоўны фасад фланкіраваны рызалітамі, расчлянёны высокімі паўцыркульнымі аконнымі праёмамі (вузкімі на першым паверсе і шырокімі на другім). Над цэнтральным уваходам, вылучаным казырком на кансолях, размешчаны лучковы аконны праём з кілепадобным франтонам. Карніз з філянговым фрызам падзяляе фасады на два паверхі. У перакрыцці памяшканняў цэнтральнага корпусу выкарыстаныя крыжовы і цыліндрычныя скляпенні. Калідорная сістэма планіроўкі.

Цяпер у будынку размешчана сярэдняя школа.

Літаратура

Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мінск: Беларус. энцыкл., 1993.— 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.