Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар кармелітаў (Мсціслаў): Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'Помнік дойлідства барока. Закладзены ў 1617 г. (паводле іншых звестак у 1637 г. ці 1638 г.) у Мсціс...'
(Няма розніцы)

Версія ад 20:34, 6 лютага 2015

Помнік дойлідства барока. Закладзены ў 1617 г. (паводле іншых звестак у 1637 г. ці 1638 г.) у Мсціславе. Рэканструяваны ў 1746—50 гг. дойлідам I.К. Глаўбіцам (перайначаныя форма даху, дэкор галоўнага фасаду і інтэр’еру, завяршэнні трох’ярусных вежаў) і часткова ў 1887 г.

Касцёл — мураваная трохнефавая шасцістаўповая базіліка з дзвюхвежавым фасадам і пяціграннай алтарнай апсідай, да якой з поўдня прылягае кляштар — двухпавярховы прастакутны ў плане мураваны будынак, накрыты вальмавым дахам (у інтэр’еры збераглася размалёўка ХІХ ст.). Сцены касцёлу атынкаваныя і аздобленыя пілястрамі. Драўляныя скляпенні ўнутры больш познія. Інтэр’ер багата аздоблены лепкай і фрэскамі (сярэдзіна XVIII ст.), якія размешчаныя на паўднёвай, паўночнай і алтарнай сценах галрўнага нефу і на скляпеннях бакавых нефаў. Збераглося каля дваццаці кампазіцый, з якіх найбольшую мастацкую каштоўнасць маюць партрэт фундатара і сюжэты на гістарычную тэматыку: "Узяцце Мсціслава маскалямі ў 1654 г." і "Забойства ксяндзоў". Гістарычную цікавасць мае панарама камяніц тагачаснага Мсціслава. Каляровая гама размалёвак на рэлігійныя тэмы мяккая, пабудаваная пераважна на жоўта-карычневых і шэра-блакітных колерах. Сцэны на гістарычныя сюжэты маюць больш разнастайную каляровую гаму. У кампазіцыі адчуваецца перспектыўна-прасторавы план, аб’ём.

Каля касцёлу пабудаваная цагляная брама, якая вырашаная ў выглядзе рознавялікіх паўцыркульных арак. Па баках брамы ўзвышаюцца невялікія пінаклі. Над шырокай цэнтральнай аркай размешчаны ступеньчаты атык.

Помнік рэспубліканскага значэння.

Літаратура

Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мінск: Беларус. энцыкл., 1993.— 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.