Касцёл Святога Міхаіла Арханёла і кляштар езуітаў (Мсціслаў): Розніца паміж версіямі

каталіцкі комплекс у горадзе Мсціславе Магілёўскай вобласці Беларусі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'Помнік дойлідства сталага барока. Пабудаваны ў 1730—38 гг. у Мсціславе, перабудаваны ў 1-й па...'
(Няма розніцы)

Версія ад 20:38, 6 лютага 2015

Помнік дойлідства сталага барока. Пабудаваны ў 1730—38 гг. у Мсціславе, перабудаваны ў 1-й палове XIX ст. пад Мікалаеўскі сабор.

Касцёл — двухнефавая мураваная базіліка з трансептам і дзвюхвежавым галоўным фасадам. Цэнтральны неф завершаны масіўнай паўкруглай алтарнай апсідай. Дзвух'ярусныя крылы трансепту ўрэзаныя ў высокія бакавыя нефы. Галоўны фасад падзелены на два ярусы вузкім карнізам і завершаны развітым антаблементам са ступеньчатым атыкам у цэнтры і чацверыковымі вежамі па баках (верхнія ярусы не зберагліся). У 1842 г. надбудаваны вялікі драўляны купал на цыліндрычным светлавым барабане (не захаваўся). Сцены аздобленыя шырокімі пілястрамі. Праёмы з паўцыркульнымі і лучковымі завяршэннямі. Унутры касцёлу магутныя калоны з пілястрамі злучаныя падпружнымі аркамі падзяляюць храм на тры нефы. У паўночна-заходняй частцы размешчаныя высокія хоры. Памяшканне над хорамі, нефы і бакавыя алтары перакрытыя крыжовымі скляпеннямі, у апсідзе — конха з распалубкамі.

Да касцёлу прылягаюць з паўночнага боку галоўнага фасаду аднапавярховы мураваны будынак аптэкі, з паўднёвага каля апсіды двухпавярховы прастакутны ў плане корпус калегіюму. Два куты будынку і сярэдзіна паўночна-ўсходняй сцяны ўмацаваныя магутнымі контрфорсамі. Сістэма планіроўкі калідорная з аднабаковым размяшчэннем памяшканняў. Калідор і пакоі першага паверху перакрытыя крыжовымі скляпеннямі, другога — плоскай столлю, ва ўсходнім куце размешчаная вузкая двухмаршавая лесвіца.

Помнік рэспубліканскага значэння.

Літаратура

Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мінск: Беларус. энцыкл., 1993.— 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.