Сядзібна-паркавы ансамбль Солтанаў (Муравана): Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'Помнік сядзібна-паркавага дойлідства позняга класіцызму. Створаная ў 2-й палове XIX ст. ў в....'
(Няма розніцы)

Версія ад 20:48, 6 лютага 2015

Помнік сядзібна-паркавага дойлідства позняга класіцызму. Створаная ў 2-й палове XIX ст. ў в. Муравана (Бераставіцкі р-н).

У комплекс уваходзяць гаспода, афіцыны і гаспадарчыя пабудовы. Перад галоўным фасадам гасподы прастакутны парадны партэр, да якога вядзе ўязная алея. За домам лесапарк з сістэмай алей і з прастакутнымі сажалкамі і каналамі. Гаспода — прастакутны ў плане двухпавярховы мураваны будынак. Галоўны фасад аздоблены дойлідскім дэкорам і лепкай, цэнтр вылучаны пілястрамі і франтонам (порцік не збярогся). Прастакутныя вокны маюць прафіляваныя ліштвы. Планіроўка калідорная з аднамаршавай лесвіцай.

У будынку размешчана навучальная ўстанова.

Літаратура

Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мінск: Беларус. энцыкл., 1993.— 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.