Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла (Мядзведзічы): Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'Помнік дойлідства эклектыкі. Пабудаваны з цэглы ў 1908 г. (дойлід С. Шылер) у в. Мядзведзічы (Л...'
(Няма розніцы)

Версія ад 21:01, 6 лютага 2015

Помнік дойлідства эклектыкі. Пабудаваны з цэглы ў 1908 г. (дойлід С. Шылер) у в. Мядзведзічы (Ляхавіцкі р-н).

Уяўляе сабой аднавежавую трохнефавую базіліку. Цэнтральны неф падоўжаны пяціграннай алтарнай часткай. З двух бакоў да яе прылягаюць рызніцы. Галоўны фасад мае ступеньчатую ярусную структуру. Выступы па баках фасаду згладжаныя валютамі. Нефы перакрытыя цыліндрычнымі скляпеннямі, упрыгожанымі дэкаратыўным арнаментам.

Літаратура

Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мінск: Беларус. энцыкл., 1993.— 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.