Джордж Уокер Буш: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
clean up, replaced: медалем → медалём, была прададзеная → была прададзена (2) using AWB
др вікіфікацыя, арфаграфія
Радок 64:
Джордж У. Буш нарадзіўся ў [[Нью-Хейвен]]е ([[штат Канектыкут]]), сын [[Джордж Герберт Уокер Буш|Дж.-Г. Буша]].
 
Пасля вучобы ў акадэміі Філіпса і заканчэння [[Ельскі ўніверсітэт|Ельскага ўніверсітэта]] (1968) служыў у ваенна-паветраных сілах, у [[1973]] быў звольнены ў запас. У [[1975]] скончыў Гарвардскую школу бізнесу, пасля чаго стаў спрабаваць свае сілы ў палітыцы (у 1978 беспаспяхова балатаваўся ў кангрэсмены) і бізнесе. У [[1977]] арганізаваў нафтагазавую кампанію «Арбуста», у фінансаванні якой прымаў удзел таксама саудаўскі капітал. Пасля энергетычнага крызісу і фінансавых цяжкасцей кампанія была ў 1979 ператвораная ў фірму «Буш экспларэйшн», якая, у сваю чаргу, у [[1984]] была прададзена фірме «Спектрум-7», якая ўлілася ў [[1986]] у энергетычную карпарацыю «Харкен»; яе дырэктарам стаў Дж.-У. Буш. У 1988 і 1992 Буш-малодшы ўдзельнічаў у выбарчых кампаніях свайго бацькі, а ў [[1994]] быў абраны на пост губернатара [[Тэхас]]а (пераабраны ў 1998). На гэтай пасадзе ён прыступіў да правядзення падатковай рэформы (скарачэнне падаткаў на маёмасць, падвышэнне падаткаў з продажаў і на прафесійныя паслугі) і рэформы сацыяльнага забеспячэння.
 
Падчас прэзідэнцкай выбарчай кампаніі 2000 года Дж.-У. Буш выступаў абяцаў забяспечыць дзяржаўную фінансавую падтрымку рэлігійнай дабрачыннасці, скараціць падаткі, увесці сістэму ваўчараў у адукацыі, за кошт якой можна было бы перайсці ў прыватную школу, аплаціць транспартныя выдаткі пры наведванні іншай дзяржаўнай школы або нават наняць дзеляў рэпетытараў. У вобласці аховы здароўя кандыдат збіраўся прыняць законы, якія нагадваюць меры, ажыццёўленыя ім у Тэхасе, дзе жыхарам была прадстаўлена магчымасць выбіраць па сваім жаданні лекараў, абскардзіць адмову ў падаванні і страхавой аплаце медыцынскіх паслуг, а таксама – пры выразна вызначаных акалічнасцях – падаваць у суд пазовы на абслуговыя іх медыцынскія ўстановы. У выбарчай платформе фігуравалі таксама намеры дазволіць здабычу нафты ў Арктычным запаведніку, захаваць збалансаваны бюджэт і перабудаваць узброеныя сілы. У вобласці вонкавайзнешняй палітыкі Буш выказваўся за скарачэнне выкарыстання ўзброеных сіл ЗША за мяжой.
 
Падчас прэзідэнцкіх выбараў Джордж Буш атрымаў перамогу ў 30 з 50 штатаў і заручыўся 271 голасам у калегіі выбаршчыкаў. Кандыдат ад Дэмакратычнай партыі [[Альберт Гор]], які заваяваў 266 месцаў у калегіі, атрымаў, аднак, большую колькасць галасоў выбаршчыкаў: (51 млн. чал. (48%) супраць 50,5 млн. Такім чынам, упершыню з 1888 кандыдат, які сабраў менш галасоў выбаршчыкаў, выйграў прэзідэнцкія выбары. Вынікі выбараў аспрэчваліся, перш за ўсё, у штаце [[штат Фларыда|Фларыда]], дзе губернатарам быў брат Джорджа Буша Джэб. Толькі ў сярэдзіне снежня 2000 Вярхоўны суд ЗША пяццю галасамі супраць чатырох вынес канчатковае рашэнне па гэтым пытанні, прызнаўшы перамогу Буша ў гэтым штаце большасцю ў 537 галасоў.