Мікалай Васілевіч Шатэрнік: Розніца паміж версіямі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Цёзкі2|Шатэрнік}} '''Мікалай Васілевіч Шатэрнік''' ({{ДН|11|9|1890}}, вёска Старына, Ігуменскі пав...' |
(Няма розніцы)
|
Версія ад 22:36, 7 лютага 2015
Мікалай Васілевіч Шатэрнік (11 верасня 1890, вёска Старына, Ігуменскі павет, Мінская губерня, цяпер Чэрвеньскі раён, Мінская вобласць — 2 снежня 1934) — беларускі мовазнавец, краязнавец, педагог.
Біяграфія
У 1914 скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. Працаваў настаўнікам на Міншчыне (1914—29). У 1933 скончыў МВПІ. У 1933—34 выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Аршанскім педтэхнікуме. Выступаў у друку з артыкуламі на педагагічныя і метадычныя тэмы. Займаўся краязнаўчай работай, збіраў прыклады народнай дыялекталагічнай лексікі на тэрыторыі былога Ігуменскага павета, уклаў адпаведны слоўнік (каля 9 тысяч слоў). Арыштаваны ў 1934 годзе.
Творы
- Краёвы слоўнік Чэрвеншчыны. Мн., 1929.