Дэзоксірыбануклеінавая кіслата: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
стылявыя змены
Няма тлумачэння праўкі
Радок 4:
У клетках [[эўкарыёты|эўкарыёт]] ([[жывёлы|жывёл]], [[расліны|раслін]] і [[грыбы|грыбоў]]) ДНК знаходзіцца ў [[клетачнае ядро|ядры клеткі]] ў складзе [[храмасома|храмасом]], а таксама ў некаторых клетачных арганоідах ([[мітахондрыя]]х і [[пластыды|пластыдах]]). У клетках [[пракарыёты|пракарыятычных арганізмаў]] ([[бактэрыі|бактэрый]] і [[археі|архей]]) кальцавая ці лінейная малекула ДНК, так званы нуклеатыд, прымацавана знутры да клетачнай мембраны. У іх і ў ніжэйшых эўкарыётаў (напрыклад, [[дрожджы|дражджэй]]) сустракаюцца таксама невялікія аўтаномныя, пераважна кальцавыя малекулы ДНК, якія называюцца {{нп4|плазміды|плазмідамі|ru|плазмиды}}. Акрамя таго, адна- ці двухланцужковыя малекулы ДНК могуць утвараць [[геном]] ДНК-змяшчальных [[вірус]]аў.
 
З погляду хіміі, ДНК — гэта доўгая [[палімер]]ная малекула, складзеная шляхам паўтарэння блокаў — [[нуклеатыд]]аў. Кожны нуклеатыд складаецца з {{нп4|азоцістыя асновы|азоцістай асновы|ru|азотистые основания}}, [[цукры|цукру]] ({{нп4|[[дэзоксірыбоза|дэзоксірыбозы|ru|дезоксирибоза}}]]) і {{нп4|артафосфарная кіслата|фасфатнай групы|ru|ортофосфорная кислота}}. Сувязі паміж нуклеатыдамі ў ланцугу ўтвараюцца за кошт дэзоксірыбозы і фасфатнай групы (фосфадыэфірныя сувязі). У пераважнай большасці выпадкаў (акрамя некаторых вірусаў, якія ўтрымліваюць адналанцужковую ДНК) макрамалекула ДНК складаецца з двух ланцугоў, арыентаваных азоцістымі асновамі адзін да аднаго. Гэтая двухланцужковая малекула спіралізавана. У цэлым структура малекулы ДНК атрымала назву «двайной спіралі».
 
У ДНК сустракаецца чатыры віды азоцістых асноў ([[адэнін]], {{нп4|гуанін||ru|гуанин}}, {{нп4|тымін||ru|тимин}} і {{нп4|цытазін||ru|цитозин}}). Азоцістыя асновы аднаго з ланцугой злучаюцца з азоцістымі асновамі другога ланцуга {{нп4|вадародная сувязь|вадароднымі сувязямі|ru|водородная связь}} згодна з {{нп4|камплементарнасць, малекулярная біялогія|прынцыпам камплементарнасці|ru|Комплементарность (биология)}}: адэнін злучаецца толькі з тымінам, гуанін — толькі з цытазінам. Паслядоўнасць нуклеатыдаў дазваляе «кадзіраваць» інфармацыю пра розныя тыпы РНК, найбольш важнымі з якіх з'яўляюцца інфармацыйныя, ці матрычныя ({{нп4|матрычная рыбануклеінавая кіслата|мРНК|ru|мРНК}}), рыбасомныя ({{нп4|рыбасомныя рыбануклеінавыя кіслоты|рРНК|ru|Рибосомные рибонуклеиновые кислоты}}) і транспартныя ({{нп4|транспартная рыбануклеінавая кіслата|тРНК|ru|тРНК}}). Усе гэтыя тыпы РНК сінтэзуюцца на матрыцы ДНК шляхам капіравання паслядоўнасці ДНК у паслядоўнасць РНК (у працэсе [[транскрыпцыя, біялогія|транскрыпцыі]]) і ўдзельнічаюць у біясінтэзе [[бялкі|бялкоў]] (працэсе [[трансляцыя, біялогія|трансляцыі]]). Акрамя кадзіровачных паслядоўнасцей, ДНК клетак змяшчае паслядоўнасці, якія выконваюць рэгулятарныя і структурныя функцыі. Апрача таго, у геноме эўкарыёта часта сустракаюцца ўчасткі, якія належаць «генетычным паразітам», напрыклад, {{нп4|транспазоны|транспазонам|ru|транспозоны}}.