Брусельскі сталічны рэгіён: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 192:
| [[Валюве-Сен-П'ер]]
|}
 
== Двухмоўе ==
{{Асноўны артыкул|Галізацыя Бруселя}}
{{Асноўны артыкул|Мовы Бруселя}}
[[Файл:Brussel-taalevolutie.png|thumb|500px|Суадносіны франка і нідэрландскамоўнага насельніцтва ў перыяд з 1846 па 2007 год. Графік складзены па выніках моўных перапісаў 1846, 1910, 1920 і 1947 гадоў; акруговых выбараў 1989, 1994, 1999 і 2004 гадоў; камунальных выбараў 2000 і 2006 гадоў; суадносін абраных прадстаўнікоў з спісаў франка- і нідэрландскамоўных партый на дзяржаўных выбарах 2007 года]]
Брусельскі сталічны рэгіён з'яўляецца [[двухмоўе|двухмоўным]]. Гэта значыць, усе афіцыйныя публікацыі выдаюцца на французскай і на нідэрландскай. Таксама ўсе вуліцы, муніцыпалітэты, станцыі метро і пад. маюць па дзве афіцыйныя назвы. Хоць Брусель гістарычна адносiцца да нідэрландамоўнага рэгіёна, на зломе XIX і XX стагоддзяў лінгвістычная сітуацыя ў горадзе пераважыла на карысць носьбітаў французскай мовы, і з таго часу доля франкафонаў у горадзе працягвае павялічвацца. На цяперашні момант яна складае каля 85--90% насельніцтва<ref>Разлічана на аснове [http://verkiezingen2003.belgium.be/electionshome/nl/result/chamber/table_e3018.html вынікаў апошніх федэральных выбараў]</ref>.
 
Тым не менш, дадзеныя лічбы не перадаюць моўную сітуацыю з поўнай дакладнасцю. Часта людзі, якія адносяць сябе да франкамоўнай суполкі, таксама добра валодаюць нідэрландскай, часам нават на ўзроўні роднай мовы. Многія брусельцы (перш за ўсё старэйшае пакаленне) могуць свабодна размаўляць на трох мовах - французскай, нідэрландскай і брусельскім дыялекце (адзін з нідэрландскіх дыялектаў), які вельмі моцна адрозніваецца ад нідэрландскай літаратурнай мовы. Аб прадстаўніках гэтай групы можна сказаць, што яны авалодалі гэтымі мовамі «стыхійна», у працэсе натуральных зносін і сацыяльных кантактаў.
 
У апошнія гады франкамоўныя бацькі часта адпраўляюць сваіх дзяцей вучыцца ў школы з выкладаннем на нідэрландскай мове. Звязана гэта з узмацненнем ролі нідэрландскай мовы ў Бельгіі. Лічыцца, што дзецям, якія аднолькава добра гавораць на абодвух мовах, лягчэй будзе дабіцца поспеху ў жыцці.
 
== Вядомыя асобы ==