Крэольскія мовы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[File:Guadeloupe creole 2010-03-30.JPG|thumb|Знак на крэольскай мове, [[Гвадэлупа]]]]
'''Крэольскія мовы''' — [[мова|мовы]], якія ўзнікаюць у выніку працэса [[крэолы|крэалізацыі]]. Лічыцца, што першапачатковай асновай крэольскіх моў з'яўляецца [[піджын]].
 
== Асаблівасці ==
Упершыню паняцце "крэольская мова" выкарыстаў [[Францыя|французскі]] вандроўнік [[:fr:Michel Jajolet de la Courbe|Мішэль Жажале]] ў [[1688]] г. у дачыненні да гаворкі на аснове [[партугальская мова|партугальскай мовы]] ў [[Заходняя Афрыка|Заходняй Афрыцы]]. Звесткі пра асобныя гаворкі насельніцтва еўрапейскіх калоній [[Новы Свет|Новага Света]], [[Афрыка|Афрыкі]] і [[Азія|Азіі]] былі шырока прадстаўлены ў тагачаснай [[літаратура|літаратуры]] і нават у афіцыйных [[дакумент]]ах. Аднак да канца [[18 стагоддзе|XVIII]] - пачатку [[19 стагоддзе|XIX]] cт. [[мовазнаўства|мовазнаўцы]] не прызнавалі крэольскія мовы самастойнымі і паўнавартымі.
 
У эпоху [[рамантызм]]а адносіны да крэольскіх моў значна змяніліся, пачалося іх вывучэнне, складанне [[граматыка|граматык]] і [[слоўнік]]аў, з'явілася [[пісьмо]]вая літаратура на крэольскіх мовах. У выніку навукоўцы прыйшлі да думкі, што крольскія мовы мала адрозніваюцца ад іншых моў, яны даволі складаныя, маюць паўнавартую структуру, спецыфічныя для кожнай з іх [[лексіка|лексіку]] і вымаўленне. Гэта адрознівае крэольскія мовы ад [[піджын]]аў — вусных гаворак на аснове некалькіх моў, якія не маюць аднастайнай структуры і лексікі, імкнуцца да спрашчэння. Разам з гэтым, у [[20 стагоддзе|XX]] ст. стала папулярная [[гіпотэза]] аб паходжанні крэольскіх моў ад піджынаў, упершыню выказаная [[Аўстрыя|аўстрыйцам]] [[:de:Hugo Schuchardt|Уга Шухардтам]] (1842 - 1927 гг.).
 
Асаблівасцю крэольскіх моў з'яўляецца тое, што яны фарміруюцца на аснове мовы-субстрата, або мовы-донара. Субстратная мова можа доўгі час паралельна выкарыстоўвацца ў якасці другой гаварковай мовы, [[літаратурная мова|літаратурнай мовы]], [[афіцыйная мова|афіцыйнай мовы]] і г. д. Яна ператвараецца ў аснову крэольскай мовы, у якую ў вялікай колькасці трапляюць запазычанні з іншых моў і [[дыялект]]аў, [[жаргон|жарганізмы]], прафесійная лексіка і г. д. Паступова ў крэольскай мове фарміруюцца самастойныя правілы выкарыстання [[слова|слоў]], пабудовы [[сказ]]аў, новыя словы і выразы. У гэтай сувязі сучасная класіфікацыя крэольскіх моў будуецца на субстратнай мове. Таму вылучаюцца крэольскія мовы на аснове [[французская мова|французскай]], [[англійская мова|англійскай]], партугальскай і інш. На самой жа справе, некаторыя крэольскія мовы накшталт [[пап'ямента]] маюць больш складаную аснову з некалькіх моў-донараў, і іх класіфікацыя мае ўмоўны характар.
 
Першасна даследчыкі звярталі ўвагу на крэольскія мовы еўрапейскіх калоній. Але ў пазнейшы час паняцце "крэольская мова" было пашырана на мовы на аснове [[турэцкая мова|турэцкіх]] і [[арабская мова|арабскіх моў]] у [[Паўночная Афрыка|Паўночнай Афрыцы]], [[суахілі]], моў на аснове [[кітайская мова|паўднёвакітайскіх гаворак]] у [[Паўднёва-Усходняя Азія|Паўднёва-Усходняй Азіі]] і інш. Болей за тое, выказваюцца гіпотэзы аб крэольскім паходжанні некаторых еўрапейскіх моў накшталт англійскай<ref>[http://homes.chass.utoronto.ca/~cpercy/courses/6361ryan.htm Brandy Ryan, Middle English as Creole: “Still trying not to refer to you lot as ‘bloody colonials’”]</ref>.
 
== Літаратура ==
* [http://books.google.by/books/about/Issues_in_the_study_of_Pidgin_and_Creole.html?id=ZJH3AumS7s4C&redir_esc=y Lefebvre, Claire. Issues in the Study of Pidgin and Creole Languages. — John Benjamins Publishing, 2004] ISBN 9789027230805
* [https://books.google.by/books?id=UtFqXQosVP0C&printsec=frontcover#v=onepage&q&f=false Pinker, Steven. The Language Instinct: How the Mind Creates Language (Google eBook) — Penguin UK, 2003]
 
{{зноскі}}
 
== Спасылкі ==