Радыёэлектронная барацьба: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др афармленне
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 10:
Больш інтэнсіўна радыёразведка і радыёперашкоды пачалі ўжывацца ў ходзе [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]]. Радыёперашкоды ствараліся для парушэння радыёсувязі паміж штабамі армій, карпусоў і некаторых дывізій, а таксама паміж ваеннымі караблямі. Перашкоды радыёсувязі ўжываліся ў ходзе баявых дзеянняў ваенна-марскіх сіл і сухапутных войскаў эпізадычна, бо ваюючыя бакі аддавалі перавагу перахопу радыёперадач, а не іх зрыву. Для стварэння перашкод выкарыстоўваліся звычайныя сродкі радыёсувязі, а ў германскай арміі — спецыяльныя станцыі радыёперашкод.
 
У ходзе Другой сусветнай вайны акрамя сродкаў радыёсувязі пачалі шырока выкарыстоўвацца радыёлакацыйныя станцыі і радыёнавігацыйныя прыборы. У сувязі з гэтым у шэрагу армій пачалі распрацоўваць станцыі перашкод і ствараць воінскія часці для барацьбы з радыёэлектроннымі сродкамі праціўніка. Да гэтага ж часу адносіцца стварэнне органаў і часцей радыёэлектроннай барацьбы [[Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія|Чырвонай арміі]]. На падставе дакладной запіскі Наркама ўнутраных спраў СССР 16 снежня 1942 года была прынята пастанова Дзяржаўнага Камітэта Абароны «Аб арганізацыі ў Чырвонай Арміі спецыяльнай службы па забіўцы нямецкіх радыёстанцый, якія дзейнічаюць на полі бою». У адпаведнасці з гэтай пастановай былі сфармаванысфарміраваны першыя часці радыёперашкод: 130, 131 і 132-я асобныя радыёдывізіёны спецыяльнага прызначэння. Яшчэ адзін дывізіён (226-ы) быў створаны ў сакавіку 1944 года. Дывізіёны мелі колькасць 195 чалавек, з іх 32 афіцэра. На іх узбраенні было ад 8 да 10 аўтамабільных радыёстанцыі тыпу РАФ-КХ і РСБ-Ф, спецыяльна абсталяваных прыстаўкамі для стварэння перашкод; 18—20 разведвальных радыёпрыёмнікаў тыпу «Віраж» і «Чайка» і чатыры радыёпеленгатары тыпу 53-ПК-3 і «Штопар». У 130, 131, 132-м радыёдывізіёнах спецыяльнага прызначэння меліся таксама магутныя чыгуначныя станцыі радыёперашкод тыпу «Пчала». У далейшым гэтыя часці прымалі ўдзел ва ўсіх аперацыях [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]]. Імі была сарвана перадача больш за 24 тысяч радыёграм у аператыўным і аператыўна-тактычным звёнах кіравання праціўніка. Дзеянні гэтых радыёдывізіёнаў былі асабліва эфектыўнымі пры блакаванні акружаных груповак праціўніка. Так, пры разгроме акружанай групоўкі ў [[Кёнігсберг]]у, 131-ы асобны радыёдывізіён спецыяльнага прызначэння падавіў практычна ўсе радыёсувязі групоўкі праціўніка з вярхоўным галоўнакамандаваннем і з Земландскай групоўкай, што, па заяве камандуючага акружанай групоўкай, з'явілася адной з прычын капітуляцыі нямецка-фашысцкіх войскаў.
 
Вялікую ролю радыёдывізіёны спецыяльнага прызначэння згулялі ў найбуйнейшай наступальнай аперацыі Другой сусветнай вайны — аперацыі «Баграціён». У пачатку аперацыі войскі [[1-ы Прыбалтыйскі фронт|1-га Прыбалтыйскага фронту]] акружылі і праз чатыры дні разграмілі 5 нямецкіх дывізій на захадзе [[Віцебск]]а. Адначасова войскі [[1-ы Беларускі фронт|1-га Беларускага фронту]] да 29 чэрвеня ліквідавалі асноўныя сілы (6 дывізій) 9-й арміі праціўніка пасля акружэння ў раёне [[Бабруйск]]а. Потым, развіваючы наступленне, савецкія войскі вызвалілі Мінск, акружылі і да 12 ліпеня разграмілі буйную групоўку праціўніка больш на ўсход ад яго, якая складалася са злучэнняў 4-й і 9-й армій. Да канца аперацыі савецкія войскі, разграміўшы галоўныя сілы групы армій «Цэнтр», вызвалілі Беларусь, частку Літвы і Латвіі, уступілі на тэрыторыю Польшчы і падышлі да Усходняй Прусіі.