Пульсэткі: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dalakop (размовы | уклад)
Новая старонка: 'thumb|right|250px|Розныя віды пульсэтак '''Пульсэ́ткі''' (адз. л. — ''пульсэтка'') — п...'
(Няма розніцы)

Версія ад 17:22, 10 лютага 2015

Пульсэ́ткі (адз. л. — пульсэтка) — пальчаткі без пальцаў, якія утрымліваюцца на руках з дапамогай перемычак між пальцаў або за кошт пластычных уласцівасцей матэрыялу, з якога яны выраблены. Пульсэткі дазваляюць засцерагаць рукі ад холаду, але не замінаюць руху пальцаў. Пульсэткі маюць прымяненне у спартовых дысцыплінах, дзе важна хватка ўтрымліваць спартовую прыладу рукамі (напрыклад, веласпорт).

Розныя віды пульсэтак

Гісторыя

 
Рознаколерныя вязаныя пульсэткі

Першапачаткова пульсэткі скарыстоўваліся для засцярогі ад холаду пры выкананні работ, што патрабавалі рухавасці пальцаў. Але пачынаючы з XVIII ст. пульсэткі пачалі ўжывацца ў якасці моднага жаночага аксэсуару. Дамы насілі пульсэткі ў памяшканнях, адпаведна пульсэткі выконвалі хутчэй эстэтычную, чым практычную функцыю. Такая мода пратрымалася і ўсё XIX ст. Ужываліся як простыя вязаныя пульсэткі, так і карункавыя, прычым іх даўжыня магла дасягаць як сярэдзіны рукі, так і локцяў.

У сучасны момант пульсэткамі карыстаюцца як жанчыны, так і мужчыны, але ў пераважнай ступені гэта хутчэй аксэсуар жаночай вопраткі. Жаночыя пульсэткі могуць упрыгожвацца размаітымі ўзорамі.

Віды пульсэтак

Файл:Pulsetki-viasielle.jpg
Карункавыя вясельныя пульсэткі

У некаторых мадэлях матэрыял можа крыху прыкрываць пальцы, у іншых мадэлях матэрыял закрывае толькі далонь і тыльны бок рукі. Пульсэткі таксама могуць закрываць не толькі далонь, але і частку рукі, узнімаючыся болей ці меней высока. Існуюць розныя віды пульсэтак:

  • Звычайныя пульсэткі без пальцаў
  • Пульсэткі з прышпіленай рукавіцай
  • Пульсэткі-«трубы» (без аддзяленняў для пальцаў і далоняў)

Варта адзначыць, што арыгінальныя пульсэткі не маюць фалангаў. Але ў сучаснасці маюцца камбінаваныя мадэлі, якія спалучаюць у сабе рысы пульсэтак і класічных пальчатак: доўгія пальчаткі з абрэзанымі фалангамі і прышпіленай рукавіцай. Таму, імаверна, ужыванне тэрміна «пульсэтка» справядліва і для такіх гібрыдаў.