Надвор’е: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 87 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q11663 (translate me)
др вырашэнне неадназначнасцяў using AWB
Радок 15:
== Фактары ==
[[Выява:Double Rainbow over green 01-10-2006.jpg|thumb|250px|справа|Падвойная вясёлка]]
Звычайныя прыродныя з'явы на [[Планета Зямля|Зямлі]] — [[вецер]], [[воблакі]], [[атмасферныя ападкі]] ([[дождж]], [[снег]] і г. д.), [[туман]] і [[навальніца]], [[пылавая бура]] і [[мяцеліца|завеі]]. Рэдкія з'явы ўключаюць у сябе [[стыхійнае бедства|стыхійныя бедствы]], як то [[тарнада]] і [[ураган|ўраганы]]. Амаль усе прыродныя з'явы адбываюцца ў [[трапасфера|трапасферы]] (ніжняя частка [[атмасфера|атмасферы]]).
 
Адрозненні ў фізічных уласцівасцях [[паветраная маса|паветраных мас]] узнікаюць з-за змены [[вугал падзення|вугла падзення]] сонечных прамянёў у залежнасці ад [[шырата|шыраты]] і аддаленасці [[рэгіён]]а ад [[акіян]]аў. Вялікае адрозненне [[тэмпература|тэмператур]] паміж [[Арктыка|арктычным]] і [[тропікі|трапічным]] паветрам з'яўляецца чыннікам наяўнасці вышынных струйных плыняў. Барычныя стварэнні ў сярэдніх шыротах, як то пазатрапічныя [[цыклон]]ы, утвараюцца пры развіцці хваляў у зоне высотнай струменевай плыні. Паколькі [[вось Зямлі]] нахіленая адносна плоскасці сваёй [[арбіта|арбіты]], [[вугал падзення]] сонечных прамянёў залежыць ад [[час года|часу года]]. У сярэднім штогадовая [[тэмпература]] на паверхні Зямлі змяняецца ў межах ± 40  °C. На працягу сотняў тысяч гадоў змена [[арбіта|арбіты]] Зямлі ўплывае на колькасць і размеркаванне [[сонечная энергія|сонечнай энергіі]] на [[планета|планеце]], вызначаючы доўгатэрміновы [[клімат]].
 
Розніца тэмператураў на паверхні ў сваю чаргу выклікае рознасць у полі [[атмасферны ціск|атмасфернага ціску]]. Гарачая паверхня награвае [[паветра]], якое знаходзіцца над ёй, пашырае яго, зніжаючы [[ціск]] і [[шчыльнасць]] [[паветра]]. Атрыманы гарызантальны [[градыент]] [[ціск]]у паскарае [[паветра]] ў бок нізкага ціску, ствараючы [[вецер]]. А ў выніку працы [[Сіла Карыёліса|эфекту Карыёліса]] пры кручэнні [[Планета Зямля|Зямлі]] адбываецца закручванне патоку. Прыкладам простай сістэмы з'яўляюцца прыбярэжныя [[брыз]]ы, а складанай — вочка [[Джордж Гедлі|Гедлі]].
 
[[Атмасфера]] з'яўляецца складанай сістэмай, таму малаважныя змены ў адной яе часткі могуць мець вялікі ўплыў на сістэму ў цэлым. У гісторыі [[чалавецтва]] заўсёды былі спробы кіраваць надвор'ем. Даказана, што дзейнасць людзей, як то [[сельская гаспадарка]] і [[прамысловасць]], можа ў некаторых межах уплываць на надвор'е. Прагноз надвор'я — навукова і тэхнічна абгрунтаванае меркаванне аб будучым стане [[атмасфера|атмасферы]] ў пэўнай кропцы ці рэгіёне [[Планета Зямля|зямнога шара]].
 
Вывучэнне надвор'я на іншых [[планета]]х стала карысным для разумення прынцыпаў змены надвор'я [[Зямля|Зямлі]]. Вядомы аб'ект даследаванняў у [[Сонечная сістэма|Сонечнай сістэме]] — [[Вялікая чырвоная пляма]] [[планета Юпітэр|Юпітэр]]а, з'яўляецца антыцыклонным [[шторм]]ам, які існуе на працягу, прынамсі, 300 гадоў. Аднак надвор'е не абмежавана планетарнымі целамі. [[Карона Сонца]] стала губляецца ў [[космас]]е, ствараючы, па сутнасці, вельмі тонкую атмасферу ва ўсёй сонечнай сістэме. Рух часціц, якія выпускае Сонца, называецца [[сонечны вецер|сонечным ветрам]].
Радок 34:
[[Катэгорыя:Метэаралогія]]
[[Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы]]
 
{{Link GA|en}}