Параф’янава (Параф’янаўскі сельсавет): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: == У Сеціве == → == Спасылкі ==, краю → края, траўня → мая, версіяў → версій, а была буйная → а была буйна (2) using AWB
др →‎Гісторыя: вырашэнне неадназначнасцяў using AWB
Радок 69:
== Гісторыя ==
Існуе некалькі версій паходжання назвы Параф'янава. Адна з іх — па прозвішчы Параф'янаў. Ад маёнтку Параф'янава атрымала назву і чыгуначная станцыя, што на лініі [[Полацк]]-[[Маладзечна]], якая была пабудавана ў [[1902]]—[[1906]] гадах. У той час гэта была буйная станцыя, дзе былі [[цягнік]]овае дэпо, воданапорная [[вежа]] для запраўкі цягнікоў, [[вакзал]]. Насосная станцыя і водаправод, жылыя дамы і некаторыя іншыя пабудовы захаваліся да нашага часу. У перыяд [[Вялікая Айчынная вайна 1941-1945|Вялікай Айчыннай Вайны]] немцы ператварылі Параф'янава ў базу. Каля чыгункі размясцілі склады прадуктаў, вопраткі, будаўнічых матэрялаў, [[паліва]], боепрыпасаў. 31 мая 1942 года гітлераўцы загубілі 270 [[жыхар]]оў. У скверы, непадалёк ад чыгуначнага вакзала, знаходзяцца братэрскія могілкі 55 савецкіх воінаў і [[партызан]]аў, якія загінулі пад час [[Вялікая Айчынная вайна 1941-1945|Вялікай Айчыннай Вайны]]. У [[1961]] годзе на могілках усталяваны [[помнік]] — скульптура ваяра. Стогадовую гісторыю мае ўстанова адукацыі «Параф'янаўская дзяржаўная агульнаадукацыйная [[школа]]». Сваю гісторыю яна пачала ў [[1908]] годзе, калі была адкрытая аднакласная школа для дзяцей чыгуначнікаў. З [[1913]] года школа стала двухкласнай. У [[1921]] годзе тут адкрыласz польская пачатковая школа, якую наведвалі 25-30 навучэнцаў. У [[1939]] годзе была адкрытая савецкая пачатковая школа, якую павінны былі рэарганізаваць у сярэднюю, але гэтаму першкодзіла [[Вялікая Айчынная вайна 1941-1945|вайна]]. Толькі пасля вызвалення 2 ліпеня [[1944]] года станцыі Параф'янава ў жніўні [[1944]] года была адкрыта сямігодка, якая з верасня [[1947]] года стала дзесяцігодкай.
Параф'янаўская [[зямля]] ёсць [[радзіма]]й [[крытык]]а, [[публіцыст]]а і [[празаік]]а [[Лявон Гмырак|Лявона Гмырака]], а таксама [[дзеяч]]а рэвалюцыйнага руху ў [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]], публіцыста Бабровіча.
 
== Памятныя мясціны ==