Хіцін: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др літ. +1
др вырашэнне неадназначнасцяў using AWB
Радок 1:
[[File:Chitin.png|thumb|]] '''Хіці́н''' (C<sub>8</sub>H<sub>13</sub>O<sub>5</sub>N) — азотазмяшчальны [[поліцукрыды|поліцукрыд]], упершыню вылучаны з вонкавых абалонак тарантул. Хімічная назва: полі-N-ацэтыл-D-глюкоза-2-амін.
 
Назва рэчыва «хіцін» паходзіць ад [[грэчаская мова|грэчаскага]] «хітон» («''χιτών''», тып вопраткі), што сімвалізуе ключавую ролю хіціну ў пабудове покрываў шматлікіх арганізмаў.
Радок 5:
Гэта жорсткі паўпразрысты матэрыял, які з'яўляецца галоўным складнікам [[экзашкілет]]а [[членістаногія|членістаногіх]] і прысутнічае ў клеткавых сценках [[грыбы|грыбоў]]. Хіцін таксама вырабляецца ў арганізмах іншых жывых істот — разнастайных [[чарвякі|чарвякоў]], [[кішачнаполасцевыя|кішачнаполасцевых]] і іншых.
 
Хіцін — адзін з найбольш распаўсюджаных у прыродзе поліцукрыдаў: штогод на [[Планета Зямля|Зямлі]] вырабляецца і раскладаецца каля 10 гігатонаў гэтага рэчыва. Звычайна ў арганізмах, што вырабляюць і выкарыстоўваюць хіцін, ён утрымліваецца не ў чыстым выглядзе, але ў комплексе з іншымі поліцукрыдамі і [[пратэіны|пратэінамі]]. Нягледзячы на тое, што хіцін з'яўляецца рэчывам, вытворным ад [[цэлюлоза|цэлюлозы]], у арганізмах, што вырабляюць цэлюлозу ([[расліны]], [[бактэрыі]]) хіцін знайсці не атрымалася.
 
У [[медыцына|медыцыне]] хіцін выкарыстоўваецца для паскарэння загойвання ранаў: пакрытае хіцінам валакно, губкі і плеўкі скарачаюць час загойвання [[рана]]ў на велічыню да 30%. Асабліва перспектыўнае - выкарыстанне хіцінавых матэрыялаў і інструментаў з хіцінавым пакрыццём пры лячэнні [[апёк]]аў.