Крэўскі замак: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 6:
[[Image:Крэва.jpg|thumb|left|''Крэва'', [[Фердынанд Рушчыц]], [[1899]]. Уласнасць калекцыі [[Бібліятэка Акадэміі навук Літвы|бібліятэкі Урублеўскіх]] у [[Вільня|Вільні]]]]
[[Файл:Kreva Castle Kniaskaja viezha-donjon.jpg|міні|Княжацкая вежа, пач. XX ст.]]
Крэўскі замак быў сведкам і месцам многіх гістарычных падзей. Ужо ў хуткім часе пасля будаўніцтва ён быў абстраляны каменным ядрамі (іх знайшлі пад час раскопак ля заходняй сцяны), была спалена баявая галерэя. У [[1382]] ў падзямеллі паводле загаду вялікага князя [[ВКЛ]] [[Ягайла|Ягайлы]] быў задушаны яго дзядзька вялікі князь [[Кейстут]] — прэтэндэнт на вялікакняжацкі трон. У [[1385]] ў замку выпрацоўваліся ўмовы [[Крэўская унія|Крэўскай уніі 1385]] — аб'яднання ВКЛ і Польшчы пад уладай вялікага князя Ягайлы. У [[1433]] Крэўскім замкам авалодаў вялікі князь [[Свідрыгайла]], які прэтэндаваў на вялікакняжацкі трон. У 1503-061506 гадах замак неаднойчы асаджалі і значна пашкодзілі перакопскія татары, але хутка ён быў адбудаваны. У [[1519]] ў ходзе глыбокага рэйду на Беларусь Крэва захапілі маскоўскія ваяводы. У другой палове [[XVI стагоддзе|XVI ст.]] ў Крэўскім замку жыў збеглы рускі князь Андрэй Курбскі. Паступова замак траціў абарончае значэнне.
[[Файл:Kreŭski zamak. Крэўскі замак (1916, 1917).jpg|thumb|Замак у 1916 і 1917 гг.]]
Яшчэ ў [[XVIII стагоддзе|XVIII ст.]] Крэўскі замак быў у добрым стане. Пазней пачалося яго разбурэнне, якое давяршыла [[Першая сусветная вайна]], калі праз Крэва праходзіла лінія фронту і больш як 3 гады вяліся пазіцыйныя баі. Замак апынуўся на тэрыторыі, захопленай немцамі, тут былі збудаваны сховішчы і назіральныя пункты. Пад час абстрэлаў асабліва моцна пацярпела Княжацкая вежа і сцены ў паўднёвай частцы замка. Да нашых дзён захаваліся толькі замкавыя руіны.