Асветніцтва: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Artificial123 (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Artificial123 (размовы | уклад)
Радок 47:
 
Найбольш яркімі творцамі эпохі Асветніцтва былі: у філасофіі — [[Вальтэр]], [[Ж.-Ж. Русо]], [[Д. Дзідро]], [[І. Гердэр]]; у літаратуры — [[І. В. Гётэ]], [[Ф. Шылер]], [[Дж. Свіфт]], [[Д. Дэфо]]; у музыцы — [[І. С. Бах]], [[В. А. Моцарт]], [[Г. Гендэль]], [[Франц Іозеф Гайдн|І. Гайдн]]; у выяўленчым мастацтве — Ж. А. Фраганар, Ж. Л. Давід, [[Ф. Бушэ]], [[А. Вато]] і інш. У эпоху Асветніцтва ідэалам чалавека лічылася адукаваная, высокакультурная асоба, якая схільная да прагрэсіўных новаўвядзенняў, вызначаецца рацыяналістычным мысленнем, скептычнымі адносінамі да рэлігійных догмаў.
 
Сучасная еўрапейская філасофская і палітычная думка, напрыклад, лібералізм, шмат у чым бярэ свае падставы з эпохі Асветніцтва. Філосафы нашых дзён лічаць асноўнымі цнотамі Асветніцтва строгі геаметрычны парадак мыслення, рэдукцыянізму і рацыяналізм, супрацьпастаўляючы іх эмацыйнасці і ірацыяналізму. У гэтых адносінах лібералізм абавязаны Асветніцтву сваёй філасофскай базай і крытычным стаўленнем да нецярпімасці і забабонам. Сярод вядомых філосафаў, якія прытрымліваюцца падобных поглядаў — Берлін і Хабермас.
 
Ідэі Асветніцтва ляжаць таксама ў аснове палітычных свабод і дэмакратыі як базавых каштоўнасцей сучаснага грамадства, а таксама арганізацыі дзяржавы як самакіравальнай рэспублікі, рэлігійнай талерантнасці, рынкавых механізмаў, капіталізму, навуковага метаду. Пачынаючы з эпохі Асветніцтва, мысляры настойваюць на сваім праве шукаць ісціну, якой бы яна ні была і чым бы яна ні пагражала грамадскім асновам, не падвяргаючыся пры гэтым пагрозам быць пакаранымі «за Праўду».
 
Пасля Другой сусветнай вайны разам з нараджэннем постмадэрнізму некаторыя асаблівасці сучаснай філасофіі і навукі сталі разглядацца як недахопы: празмерная спецыялізацыя, няўвага да традыцыі, непрадказальнасць і небяспека непрадбачаных наступстваў, а таксама нерэалістычная ацэнка і рамантызацыя дзеячаў Асветніцтва. Макс Хоркхаймер і Тэадор Адарно нават лічаць, што Асветніцтва ўскосна спарадзіла таталітарызм.
 
== Асветніцтва ў філасофіі ==