Розніца паміж версіямі "Сістэма адліку"

4 494 байты дададзена ,  12 гадоў таму
няма тлумачэння праўкі
др (Кепска зразумела, што тут напісана.)
'''Сістэ́ма адлі́ку''' – [[сістэма]], якая складаецца з [[сістэма каардынат|сістэмы каардынат]] і сістэмы вымярэння [[час]]у ([[гадзіннік]]а). Сістэма адліку дазваляе вызначыць палажэнне [[цела]] ў [[прастора|прасторы]] і момант часу, калі яно займае гэтае палажэнне (у ідэале – любога цела ў любы момант часу).
'''Сістэма адліку''' - [[цела]], [[сістэма каардынатаў]], дзе знаходзіцца гэта цела і гадзіннік.
 
З аднароднасці і ізатропнасці прасторы вынікае адсутнасць абсалютнай сістэмы каардынат. Любы [[пункт]] прасторы можа быць прыняты за пачатак каардынат, а любая [[прамая]] – за каардынатную вось. Паколькі час з'яўляецца аднародным, то любы момант часу можа быць прыняты за пачатак адліку. Такім чынам, паняцці «каардынаты цела» і «момант часу» маюць сэнс толькі ў межах той ці іншай сістэмы адліку.
[[Category:Фізіка]]
 
Праз абстрактнасць паняццяў «пункт», «прамая» і «момант» у рэальнасці пачатак каардынат і напрамкі васей звязваюцца з пэўным целам, а пачатак адліку часу – з пэўнай падзеяй.
 
З пераходам ад аднае сістэмы адліку да іншай можа змяняцца [[радыус-вектар]] (каардынаты) пункта і момант часу. [[Адлегласць]] між двума аб'ектамі ў прасторы і між дзвюма падзеямі ў часе ў [[класічная фізіка|класічнай фізіцы]] не залежаць ад сістэмы адліку.
 
Усе сістэмы адліку з'яўляюцца [[кінематыка|кінематычна]] эквівалентнымі. Гэта значыць, што [[механічны рух|рух]] цела можна апісаць аднымі і тымі ж формуламі, незалежна ад сістэмы адліку, у якой ён разглядаецца. Пры гэтым кінематычныя характарыстыкі руху ([[перамяшчэнне]], [[хуткасць]], [[паскарэнне]]) з пераходам ад аднае сістэмы адліку да іншай могуць змяняцца.
 
З пункту гледжання [[дынаміка|дынамікі]] сістэмы адліку падзяляюцца на [[інерцыяльная сістэма адліку|інерцыяльныя]] і [[неінерцыяльная сістэма адліку|неінерцыяльныя]]. У інерцыяльных сістэмах выконваецца [[закон інерцыі]] (першы закон Ньютана). Гэты ж закон пастулуе наяўнасць хаця б адной інерцыяльнай сістэмы. Інерцыяльнымі будуць таксама ўсе сістэмы, што рухаюцца адносна інерцыяльнай без паскарэння (з пастаяннай хуткасцю). Усе іншыя сістэмы (гэта значыць, якія рухаюцца з паскарэннем адносна інерцыяльных) з'яўляюцца неінерцыяльнымі. Законы [[механіка|механікі]] ў неінерцыяльных сістэмах таксама дзейнічаюць, але ў іх уносяцца папраўкі, што ўлічваюць неінерцыяльнасць сістэмы адліку.
 
[[Катэгорыя:Механіка]]
 
[[ar:إطار مرجعي]]
[[bn:প্রসঙ্গ কাঠামো]]
[[bg:Отправна система]]
[[ca:Sistema de referència]]
[[cs:Vztažná soustava]]
[[da:Henførelsessystem]]
[[de:Bezugssystem]]
[[en:Frame of reference]]
[[es:Sistema de referencia]]
[[eu:Erreferentzia sistema]]
[[fr:Référentiel (physique)]]
[[gl:Sistema de referencia]]
[[id:Kerangka acuan]]
[[he:מערכת ייחוס]]
[[hu:Vonatkoztatási rendszer]]
[[nl:Referentiekader]]
[[pl:Układ odniesienia]]
[[pt:Referencial]]
[[ro:Sistem de referinţă]]
[[ru:Система отсчёта]]
[[simple:Frame of reference]]
[[sl:Opazovalni sistem]]
[[vi:Hệ quy chiếu]]
[[zh:参考系]]
605

правак