Ларыса Пампееўна Александроўская: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Творчасць: дапаўненне
Радок 43:
== Творчасць ==
 
Прафесійнае майстэрства Л. Александроўскай пачало складвацца ў 1920-я. Выступала з 1920 як спявачка ў трупе Глаўпалітпрасвету Заходняга фронту. У 1927 выконвала беларускія народныя песні на Міжнароднай музычнай выстаўцы ў Франкфурце-на-Майне (разам з В. Кавалёвай, А. Даліва, [[Ірма Пятроўна Яўнзем|І. Яўнзем]], {{нп3|Марыя Іванаўна Літвіненка-Вольгемут|М. Літвіненка-Вольгемут|ru|Литвиненко-Вольгемут, Мария Ивановна}})<ref>[http://irma-yaunzem.narod.ru/ Краткая биография] {{ref-ru}}</ref>. Першую оперную партыю выканала ў 1928 (Маргарыта ў «[[Фаўст, опера|Фаўсце]]» [[Шарль Франсуа Гуно|Шарля Гуно]]). У 1933-60 у Дзяржаўным тэатры оперы і балета БССР<ref name="БС"/>.
 
Шырокі дыяпазон дазваляў спявачцы выконваць і сапранавыя, і мецца-сапранавыя партыі. Уласцівыя ёй музычнасць, драматычны тэмперамент, глыбокае веданне жыцця абумоўлівалі моцнае эмацыянальнае ўздзеянне створаных ёю вобразаў<ref name="БС"/>. Выканальніцкая манера Л. Александроўскай вызначалася пранікнёным лірызмам, своеасаблівасцю вакальна-сцэнічнай трактоўкай роляў. З поспехам выконвала партыі ў класічных і нацыянальных операх. Выступала як канцэртная спявачка, значнае месца ў рэпертуары займалі беларускія народныя песні<ref name="БС"/>.