АКСМ-321: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Goshaproject (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Goshaproject (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 46:
'''АКСМ-321''' — [[Беларусь|беларускі]] нізкападлогавы тралейбус вялікай умяшчальнасці для гарадскiх пасажырскіх перавозак, які выпускаецца серыйна з 2001 года на заводзе [[Белкамунмаш]].
 
Адносіцца да трэцяга пакалення тралейбусаў, якія распрацаваны заводам. Мадэль тралейбуса эксплуатуецца ў [[Беларусь|Беларусі]], [[Украіна|Украіне]], многіх гарадах [[Расія|Расіі]], а таксама ў [[Кіргізія|Кіргізіі]], [[Латвія|Латвіі]], [[Малдова|Малдове]] і [[Сербія|Сербіі]]. Амаль палова ўсіх выпушчаных машын працуе ў [[Мінск]]<nowiki/>у (33%) і [[Масква|Маскве]] (11%).
 
== Тэхнічнае апісанне ==
Тралейбус з'яўляецца двухвосевым нізкападлогавым гарадскім тралейбусам вялікай умяшчальнасці. Кузаў тралейбуса мае апорную канструкцыю. Ашалёўка даху і бакавін выконваецца з лістоў высокатрывалай ацынкаванай [[сталь|сталі]]. Трубы каркаса, абшыўка кузава, дно кузава, паверхні рамы-фермы, масты і некаторыя іншыя элементы апрацоўваюцца антыкаразійнымі эмалямі. Кузаў таксама пакрываецца фасфатнай [[фарба]]<nowiki/>й, якая абараняе метал ад карозіі. Кузаў мае тэрмін службы не менш за 10 гадоў. Перадок тралейбуса, а менавіта яго ашалёўка, выконваецца з шклапластыку. Бампер тралейбуса выкананы са сталі і аздоблены шклапластыкавай абалонкай. Бампер складаецца з трох частак.
 
[[Выява:Троллейбус АКСМ-321 в Бендерах.jpg|thumb|200px|left|абноўлены АКСМ-321]]
Радок 56:
АКСМ-321 можа камплектавацца рознымі электрарухавікамі: ДК-211БМ (170 кВт, Расія), асінхронным [[Škoda Holding|Škoda]] (185 кВт, Чэхія), асінхронным АНТ-155 (185 кВт, Беларусь), а таксама асінхроннымі рухавікамі ДТА-1У1 (180 кВт, Расія) і АТЧД-250 (150 кВт, Расія). Тралейбус абсталяваны пнеўматычнай сістэмай штангаўлоўлівання, якая забяспечвае дыстанцыйнае зняцце штанг з правадоў [[Тралейбусная кантактная сетка|кантактнай сеткі]]. Токапрымачы фіксуюцца ўздоўж восі тралейбуса. Акрамя гэтага, тралейбус абсталяваны дзвюма шпулькамі, прымацаванымі да задняй панэлі, унутры якіх размешчаны адмысловыя барабаны , на якія намотваюцца канаты для звычайнага зняцця штанг з кантактнай сеткі. Задок выкананы са шклапластыка. Тралейбусы абсталёўваюцца мастамі RABA або ZF. Для сілкавання нізкавольтных контураў тралейбуса ўжываецца статычны пераўтваральнік, які пераўтварае ўваходнае напружанне 550 В ў 28 В. Пры адсутнасці напружання на токапрымачах, сілкавання нізкавольтных контураў можа ажыцяўляцца праз акумулятарныя батарэі (12 В). Па замове магчыма ўсталёўка кандэнсатарных батарэй для аўтаномнага ходу.
 
Тралейбус АКСМ-321 абсталяваны пнеўматычнай падвескай. Пярэдняя падвеска тралейбуса двухбаллонная, залежная. Задняя —залежная пнеўматычная. Пругкія элементы падвескі — [[пнеўмападушка | пнеўмабалоны]], акрамя забеспячэння мяккасці ходу, прадастаўляюць тралейбусу магчымасць нахіляцца на прыпынках направа, праз што ўзровень падлогі паніжаецца на некалькі сантыметраў для палягчэння пасадкі [[інвалід]]<nowiki/>аў і пасажыраў з дзіцячымі калыскамі. Тармазная сістэма тралейбуса двухступеністая, двухконтурная. Тармазныя механізмы пярэдніх колаў з'яўляюцца дыскавымі (масты ZF) або барабаннымі (масты RABA). Тармазныя механізмы вядучага маста барабаннага тыпу Raba, дыскавага — ZF Passau. Акрамя гэтага, тралейбус абсталяваны антыблакавальнай сістэмай ABS.
 
У салон тралейбуса вядуць тры дзверы паваротна-ссоўнага тыпу, аналагічныя аўтобусу [[МАЗ-103]] (з 2011 года дзверы аналагічныя аўтобусу [[МАЗ-203]], якія маюць сістэму супрацьзаціскання пасажыраў, а таксама сістэму блакавання руху пры адчыненых дзвярах (праўда, гэтая функцыя даволі часта адключаецца эксплуатуючымі арганізацыямі). У большасці тралейбусаў (акрамя прызначаных для Масквы, Кішынёва, Бельцаў) пярэдняя створка пярэдняй дзверы выдзелена для ўваходу і выхаду кіроўцы з кабіны. Дзвер адчыняецца аўтаномна, прывад дзвярэй — пнеўматычны. Тралейбус мае нізкі ўзровень падлогі каля ўсіх уваходаў, а вышыня падлогі складае 36 сантыметраў над узроўнем зямлі. У сярэдніх дзвярах прадугледжана адкідная апарэль. Падлога салона зроблена з бакелізаванай фанеры таўшчынёй 12 мм, якая аздоблена няслізкім зносаўстойлівым лінолеўмам. Фанера мацуецца да падставе кузава (раме-ферме). Ашалёўка салона выконваецца з [[пластык]]<nowiki/>ау шэрага і белага колераў. Поручні тралейбуса выкананы з тонкай сталёвай трубы, якая пафарбавана палімернай фарбай, што паляпшае яе устойлівасць да карозіі. Фарба устойлівая да механічнага зносу і сонечнага святла. Поручні знізу мацуюцца да падлогі салона, зверху - да столі. Вертыкальныя поручні могуць аснашчацца кнопкамі падачы сігналу кіроўцу з мэтай прыпынку тралейбуса па патрабаванні. Гарызантальныя поручні могуць быць абсталяваны скуранымі ручкамі для большай зручнасці. У 2011 годзе быў зменены дызайн поручняў і шкляных перагародак на аналагічны ў аўтобусе [[МАЗ-203]]. У салоне размяшчаецца 26 сядзенняў, поўная ўмяшчальнасць тралейбуса складае 115 чалавек (101, згодна з патрабаваннямі ЕЭК [[ААН]]). Сістэма вентыляцыі салона прадстаўлена вялікімі ссоўнымі форткамі (на тралейбусах, якія выпушчаны пасля 2012 года, з'явіліся 2 вентылятары салона). Адзіны істотны недахоп вентыляцыйнай сістэмы — адсутнасць дахавых люкаў праз кампаноўку электраабсталявання на даху. Па замове пакупніка магчыма ўстаноўка кандыцыянера, як для кіроўцы, так і пасажырскага салону. Сістэма ацяплення ў пасажырскім салоне прадстаўлена трыма электракаларыферамі, з двума рэжымамі абагрэву і магутнасцю 4 кВт (2 шт) і 6 кВт - (1 шт.). У кабіне кіроўцы змяшчаецца электакаларыфер магутнасцю ў 6 кВт. Прыборная панэль тралейбуса зроблена ў выглядзе паўкругу, што падае кіроўцу хуткі доступ да ўсіх неабходных органаў кіравання. Пасярэдзіне прыборнай панэлі размешчаны блок з паказальнмі прыборамі: пасярэдзіне размешчаны вялікі круглявы [[спідометр]] (VDO, Германія), які мае электронны адометр, злева і справа ад спідометра размяшчаюцца манометры і паказальнік напружання ў бартаой сетцы. На частцы тралейбусаў гэтыя прыборы замененыя электронным дысплеем. З 2011 года ўсталёўваецца новая панэль, аналагічная па форме тралейбусу мадэлі 420. Справа і злева ад паказальных прыбораў размешчаны клавішы адкрыцця і закрыцця дзвярэй, уключэння аварыйнай сігналізацыі, кіравання кірункам руху тралейбуса (пры неабходнасці тралеўбус можа рухацца назад). Злева ад кіроўцы змяшчаецца дадатковая бакавая панэль, на якой размешчаны рычаг ручнога тормазу, падобны на джойстык, кіраванне сістэмай штангаўлоўлівання і іншыя органы кіравання. На левай частцы прыборнай панэлі змешчаны клавішы кіравання ўключэннем ацяплення і вентыляцыі, унутранай і вонкавай светлатэхнікі.
 
== Тэхнічныя характарыстыкі ==
Радок 134:
* '''АКСМ-32104''' — з транзістарнай сістэмай кіравання на [[IGBT]]-модулях і рухавіком пастаяннага току, адзіны асобнік эксплуатуецца ў [[Мінск]]у.
* '''АКСМ-32100М''' — тралейбус, які пастаўляецца ў выглядзе машынакамплекта для зборкі. Збіраюцца ў [[Курск]]у (пад маркай 1К), Чарнігаве (пад маркай «Эталон») і Кішынёве.
* '''АКСМ-32100Б''' — тралейбус, сабраны ў адзіным экзэмпляры з беларускіх камплектуючых у [[Барнаул]]<nowiki/>е, там жа і эксплуатуецца.
* '''СВАРЗ-6235.01''' — з транзістарнай сістэмай кіравання на [[IGBT]]-модулях і асінхронным рухавіком пераменнага току расійскай вытворчасці, абсталяваны аўтаномным ходам (20 км/г, 400-500 метраў). Гэтая мадыфікацыя збіралася маскоўскім заводам [[СВАРЗ]] з беларускіх машынакамплектаў для горада [[Масква|Масквы]] ў 2009-2010 гадах. З 2011 года тралейбусы ў такой камплектацыі вырабляюцца непасрэдна заводам [[Белкамунмаш]].