Дэзоксірыбануклеінавая кіслата: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 54:
[[Выява:A-DNA, B-DNA and Z-DNA.png|thumb|right|290px|У залежнасці ад канцэнтрацыі [[іон]]аў і нуклеатыднага складу малекулы двайная спіраль ДНК у жывых арганізмах існуе ў розных формах. На малюнку прадстаўлены формы [[A-ДНК|A]], [[B-ДНК|B]] і [[Z-ДНК|Z]] (злева направа)]]
Палімер ДНК валодае даволі складанай структурай. Нуклеатыды злучаны паміж сабой кавалентна ў доўгія ''полінуклеатыдныя'' ланцугі. Гэтыя ланцугі ў большасці выпадкаў (акрамя некаторых [[вірусы|вірусаў]], якія валодаюць адналанцуговымі ДНК-геномамі) аб'ядноўваюцца парамі пры дапамозе вадародных сувязяў ва другасную структуру, якая атрымала назву ''двайной спіралі''<ref name=Watson/><ref name=berg/>. Аснова кожнага з ланцугоў складаецца з [[фасфат]]аў і [[цукар|цукроў]], якія чаргуюцца<ref name=Ghosh>{{cite journal | author = Ghosh A, Bansal M | title = A glossary of DNA structures from A to Z | journal = Acta Crystallogr D Biol Crystallogr | volume = 59 | issue = Pt 4 | pages = 620 – 6 | year = 2003 | id = PMID 12657780}}</ref>. Унутры аднаго ланцуга ДНК суседнія нуклеатыды злучаны фосфадыэфірнымі сувязямі, якія фарміруюцца ў выніку ўзаемадзеяння паміж 3'-гідраксільнай (3'—ОН) групай малекулы [[дэзоксірыбоза|дэзоксірыбозы]] аднаго нукдеатыда і 5'-фасфатнай групай (5'—РО<sub>3</sub>) другога. Асіметрычныя канцы ланцуга ДНК называюцца 3' (тры прым) і 5' (пяць прым). Палярнасць ланцуга грае важную ролю пры сінтэзе ДНК (падаўжэнне ланцуга магчыма толькі шляхам далучэння новых нуклеатыдаў да свабоднага 3'-канца).
 
Як ужо было адзначана вышэй, у пераважнай большасці жывых арганізмаў ДНК складаецца не з аднаго, а з двух полінуклеатыдных ланцугоў. Гэтыя два доўгія ланцугі закручаныя адзін вакол другога ў выглядзе двайной спіралі, стабілізаванай [[вадародная сувязь|вадароднымі сувязямі]], якія ўтвараюцца паміж звернутых адна да адной [[азоцістая аснова|азоцістымі асновамі]], якія ўваходзяць у склад ланцугоў. У прыродзе гэта спіраль, часцей за ўсё, правазакручаная. Напрамкі ад 3'-канца да 5'-канца ў двух ланцугах, з якіх складаецца малекула ДНК, супрацьлеглыя (ланцугі «антыпаралельны» адзін аднаму).
 
Шырыня двайны спіралі складае ад 22 да 24 [[ангстрэм|Å]], або 2,2 — 2,4 [[нанаметр|нм]], даўжыня кожнага нуклеатыда 3,3 Å (0,33 нм)<ref>{{cite journal | author = Mandelkern M, Elias J, Eden D, Crothers D | title = The dimensions of DNA in solution | journal = J Mol Biol | volume = 152 | issue = 1 | pages = 153 – 61 | year = 1981 | id = PMID 7338906}}</ref>. Падобна таму, як у вінтавой лесвіцы збоку можна ўбачыць прыступкі, на двайны спіралі ДНК у прамежках паміж фасфатным астовам малекулы можна бачыць рэбры асноў, кольцы якіх размешчаны ў плоскасці, перпендыкулярнай у адносінах да падоўжнай восі макрамалекулы.
 
У двайной спіралі адрозніваюць малую (12 Å) і вялікую (22 Å) баразёнкі<ref>{{cite journal | author = Wing R, Drew H, Takano T, Broka C, Tanaka S, Itakura K, Dickerson R | title = Crystal structure analysis of a complete turn of B-DNA | journal = Nature | volume = 287 | issue = 5784 | pages = 755 – 8 | year = 1980 | id = PMID 7432492}}</ref>. Бялкі, напрыклад, [[фактары транскрыпцыі]], якія далучаюцца да пэўных паслядоўнасцяў у двухланцужковай ДНК, звычайна ўзаемадзейнічаюць з краямі асноў у вялікай баразёнцы, дзе тыя больш даступныя<ref name="recognition1">{{cite journal | author = Pabo C, Sauer R | title = Protein-DNA recognition | journal = Annu Rev Biochem | volume = 53 | issue = | pages = 293 – 321 | year = | id = PMID 6236744}}</ref>.
 
== Гл. таксама ==