Малекулярная генетыка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎На Беларусі: вікіфікацыя
→‎Гісторыя: вікіфікацыя
Радок 8:
У развіццё малекулярнай генетыкі вялікі ўклад зрабілі [[ЗША|амерыканскія]] вучоныя А. Д. Хершы, Дж. Ледэрберг, [[Джэймс Дзьюі Уотсан|Дж. Уотсан]], [[Артур Корнберг|А. Корнберг]], М. Нірэнберг, [[Хар Гобінд Карана|Х. Г. Карана]], Д. Балтымар, [[Францыя|французскія]] вучоныя [[Франсуа Жакоб|Ф. Жакоб]], Ж. Мано, [[Вялікабрытанія|англійскі]] вучоны [[Фрэнсіс Гары Крык|Ф. Крык]], [[СССР|савецкія]] вучоныя А. А. Баеў, А. С. Спірын, [[Георгій Канстанцінавіч Скрабін|Г. К. Скрабін]] і іншыя.
 
Вывучаны механізмы функцыявання і структура [[ДНК]] і [[РНК]], расшыфраваны [[генетычны код]], адкрыта [[адваротная транскрыпцыя]], высветлена роля і механізмы дзеяння [[ферменты|ферментных]] сістэм у [[Рэплікацыя ДНК|рэплікацыі]], [[транскрыпцыя, біялогія|транскрыпцыі]], [[трансляцыя, біялогія|трансляцыі]] і рэпарацыі [[ген]]аў; створана аперонная мадэль рэгуляцыі экспрэсіі генаў.
 
Стварэнне рэкамбінантнай малекулы ДНК ([[ЗША|амерыканскі]] вучоны П. Берг, [[1972]]) паклала пачатак развіццю [[генетычная інжынерыя|генетычнай інжынерыі]]. Вядуцца работы па малекулярна-генетычным карціраванні геномаў, лакалізацыі і кланіраванні генаў. У шэрагу арганізмаў вызначана нуклеатыдная паслядоўнасць ДНК усяго [[геном]]а.