Барысаглебская царква (Навагрудак): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вырашэнне неадназначнасцяў using AWB
Радок 31:
|Commons = Church of Saints Boris and Gleb, Navahrudak
}}
'''Навагрудская Барысаглебская царква''' — помнік архітэктуры XII—XVII стст. у г. [[Навагрудак]].
 
== Гісторыя ==
Пабудавана на месцы храма 1-й паловы XII ст., сцены якога былі складзены з вапняковых туфавых блокаў і нязначных уставак плінфы як крыжовакупальны храм. Пазней вакол храма ўзведзена галерэя, зробленая з плінфы ў тэхніцы муроўкі «са схаваным радам», што характэрна для [[Полацкая школа дойлідства|полацкай школы дойлідства]] [[XII стагоддзе|XII ст.]] Храм быў размаляваны фрэскамі, меў прыгожыю маёлікавую падлогу з разнастайных паліваных керамічных плітак (квадратных, прамавугольных і трохвугольных). Дах быў накрыты свінцовымі лістамі. Падчас яго пабудовы выкарыстаны [[галаснікі]]. З [[XIV стагоддзе|XIV ст.]] пры храме існаваў мужчынскі прпаваслаўны манастыр (з [[1624]] г. — жаночы, з [[1628]] г. — мужчынскі манастыр базыльян (гл. [[Навагрудскі Барысаглебскі манастыр]]), з [[1839]] г. праваслаўная царква).
 
=== Перабудовы XVI-XVII стагоддзяў ===
У пачатку [[XVI стагоддзе|XVI ст.]] і асабліва ў 1-й чвэрці [[XVII стагоддзе|XVII ст.]] храм цалкам перабудаваны: знікла галерэя, значна павялічыліся яго памеры. Узведзены 3-нефавы зальны будынак з 5-граннай апсідай, зорчатымі скляпеннямі ў стылі позняй готыкі. Фасады падзелены шматлікімі радамі тонкіх вертыкальных калон-лапатак, якія ў верхняй частке пераходзяць у пояс са спічастых арак. Вуглы будынка ўмацаваны 6-граннымі контрфорсамі. Падлога з квадратных і фігурных паліваных і непаліваных плітак (таўшчыня 4 — 5 см.). У [[XVII стагоддзе|XVII ст.]] храм быў накрыты паліванай зялёнай і светла-карычневай дахоўкай.
 
=== Перабудова XIX стагоддзя ===
У [[XIX стагоддзе|XIX ст.]] фасады храма цалкам перабудаваны. Архітэктурнае рашэнне было заснавана на традыцыйным для [[Псеўдарускі стыль|рэтраспектыўна-рускага стылю]] выкарыстанні формаў маскоўска-яраслаўскага дойлідства [[XVII ст.]] Праектам рэканструкцыі прадугледжвалася змяненне сілуэту [[атык]]а (трохчастковае завяршэнне з трохдольных [[какошнік, архітэктура|какошнік]]аў), ліштвы на праёмах вежаў, а таксама ў цэнтральным акне заходняга фасада, раскрыццё праёму [[званіца|званіцы]], пластычная раскрапоўка заходняй сцяны, стварэнне над асноўным аб'ёмам вялікага «глухога» драўлянага [[Барабан, архітэктура|барабана]], «[[васьмярык]] на [[Чацвярык, збудаванне|чацвярыкчацвярыку]]у» з шатровым завяршэннем з какошнікамі на развітых карнізах і цыбульнай глаўкай. Падобнае завяршэнне мелі і вежы, якія фланкіравалі заходні фасад<ref name="naviny"/>.
[[File:Church of St. Barys And St. Hlieb in Navahradak, N. Orda.jpg|thumb|left|На малюнку Н. Орды (ХІХ ст.)]]
Адначасова быў створаны драўляны чатырохярусны [[іканастас]] у 30 [[абраз]]оў. У верасні [[1876]] г. ў прысутнасці 10 тыс. вернікаў уладыка [[Аляксандр (Дабрынін)]] асвяціў перабудаваны храм.
 
=== Найноўшы час ===
Радок 50:
У 1989 годзе падчас рэканструкцыі былі разабраны разабралі вежы, была зроблена так званая рэстаўрацыя на прамежкавы этап<ref name="naviny"/>.
 
У чэрвені [[2010]] года [[Беларуская Праваслаўная Царква|Беларускі экзархат Маскоўскага патрыярхата]] пачаў рэстаўрацыю царквы (навуковы кіраўнік [[Генадзь Лаўрэцкі|Г. Лаўрэцкі]]), у выніку якой у лістападзе таго ж года на вежы царквы паставілі какошнікі з шатрамі, завершанымі пазалочанымі [[купал-цыбуліна|купаламі-цыбулінамі]]. У сувязі з гэтым старшыня [[Беларускае дабраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры|Таварыства аховы помнікаў]] [[Антон Астаповіч]] звярнуўся з лістом у [[Міністэрства культуры Беларусі|Міністэрства культуры]] з просьбай спыніць працы і прыцягнуць да адказнасці тых, хто ініцыяваў і дазволіў парушэнне закона (рэканструкцыя праводзілася без дазволу Міністэрства культуры і пратакола паседжання навукова-метадычнага савета ад [[3 лістапада]], які павінен быў гэтаму дазволу папярэднічаць)<ref>Печанко С. [http://nn.by/?c=ar&i=45974 Дык хто ж дазволіў перарабляць царкву ў Наваградку?] // «[[Наша ніва (1991)|Наша Ніва]]», [[15 лістапада]] [[2011]].</ref>. Ён просіць распачаць у адносінах да прыходу царквы і адказных супрацоўнікаў Навагрудскага райвыканкама адміністрацыйную справу (за парушэннем пунктаў 2 і 4 артыкулу 10 «Закона аб ахове гістарычна-культурнай спадчыны»). Апроч таго, А. Астаповіч звярнуўся ў наваградскую пракуратуру<ref>Печанко С. [http://nn.by/?c=arprint&i=45950 На навагрудскай царкве Барыса і Глеба ўсталёўваюць «цыбуліны»] // «[[Наша ніва (1991)|Наша Ніва]]», [[14 лістапада]] [[2010]].</ref>. Г. Лаўрэцкі ў адказ заявіў, што тыя, хто падняў шум, асабліва не разабраліся ў сітуацыі і зрабілі паспешныя высновы і спаслаўся на [[Венецыянская хартыя|Венецыянскую хартыю]], якая гаворыць, што мэтай рэстаўрацыі з'яўляецца не вяртанне першапачатковага аблічча аб'екту, і ўжо тым больш не прамежкавага, а аднаўленне помніка ва ўсёй яго гісторыі — захаванне ўсіх яго стылістычных напластаванняў<ref name="naviny">[http://naviny.by/rubrics/society/2010/07/09/ic_articles_116_168524/ О стены Борисоглебской церкви ломают копья]</ref>.
 
Рэстаўрацыя прадугледжвае таксама расчыстку фасада для адкрыцця аўтэнтычнага муру [[XVI стагоддзе|XVI стагоддзя]] і адкрыццё галерэі і сцен у стылі готыкі XII стагоддзя<ref name="naviny"/>.
 
== Архітэктура ==
Храм уяўляе сабой прамавугольны пад [[вальмавы дах|вальмавым дахам]] карабель, які пераходзіць у больш нізкую 5-гранную [[Апсіда|апсіду]] пад асобным вальмавым дахам. Першапачаткова высокі двухсхільны дах над асноўным аб'ёмам з усходу і захаду завяршаўся мураванымі шчытамі. У плане няправільны (крыху звужаны з заходняга боку) прамавугольнік шырынёю 16 м. Галоўны фасад фланкіраваны дзвюма [[Шацёр, архітэктура|шатровымі]] [[вежа]]мі (васьмярык на чацверыку), паміж якімі выступае нізкі [[прытвор]]. Рысы [[рэтраспектыўна-рускі стыль|рэтраспектыўна-рускага стылю]] прыўнеслі ў архітэктуру храма завяршэнні вежаў у выглядзе невысокіх граненых шатроў з [[макаўка]]мі і каронай [[какошнік, архітэктура|какошнік]]аў у аснаванні. Бакавыя фасады члянёны гранёнымі [[контрфорс]]амі, плоскімі [[пілон]]амі, высока ўзнятымі стральчатымі аконнымі праёмамі, дэкарыраваны спляценнем [[аркатура|аркатур]]. Струмень вертыкалей нервюр, граняў контрфорсаў, вялікіх стральчатых вокнаў стварае непаўторнае аблічча гэтай святыні<ref name="radzima">{{radzima|1657}}</ref>.
 
=== Інтэр'ер ===
Чатыры слупы пасярэдзіне падзяляюць [[інтэр'ер]] храма на дзевяць частак ([[травея|травей]]). 3 іх тры сярэднія блізкія да квадрата, а астатнія прамавугольныя. Травеі паміж сабою падзелены [[падпружная арка|падпружнымі аркамі]] і перакрыты крыжовымі [[нервюры|нервюрнымі скляпеннямі]]. Пры гэтым рэбры нервюр не аддзяляюцца ад апор гарызантальнымі цягамі, што надае інтер'еру гатычную ўзнёсласць. Асабліва прыгожым [[зоркавае скляпенне|зоркавым]] малюнкам нервюр вылучаецца перадалтарнае скляпенне<ref name="radzima"/>.
 
Цэнтральны [[неф]] завершаны мураваным [[іканастасам]] [[XVIII ст.]], першы ярус якога складаецца з масіўных слупоў; па цэнтры другога яруса — паўцыркульны праём для алтарнага абраза; трэці ярус аддзелены ад папярэдняга магутным [[антаблемент]]ам<ref name="radzima"/>.
 
== Галерэя ==
Радок 88:
* {{radzima|1657}}
* {{Спасылка | аўтар = | прозвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | год = | url = http://community.livejournal.com/biel_interjer/4935.html | загаловак = Інтэр'ер Барысаглебскай царквы ў Навагрудку ў 1930-я гг. | фармат = | назва праекту = | выдавецтва = | дата = 19 сакавіка 2011 | мова = | каментар = }}
 
{{Славутасці Навагрудка}}
{{Абарончыя храмы Беларусі}}
 
[[Катэгорыя:Храмы Навагрудка]]
Радок 93 ⟶ 96:
[[Катэгорыя:Храмы Святых Барыса і Глеба|Наваградак]]
[[Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў гатычным стылі]]
 
{{Славутасці Навагрудка}}
{{Абарончыя храмы Беларусі}}