Катархей: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Artificial123 (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
др вырашэнне неадназначнасцяў using AWB
Радок 2:
'''Катархей''' ({{lang-gr|«ніжэй старажытнага»}}), таксама '''гадэй'''<ref group=1>"Аід - у старажытных грэкаў бог царства памерлых".</ref>, '''хэдзій''', '''азой''', '''прэархей''', '''прыской'''<ref group=1>В. Б. Харланд называў гэты час «прыскойскиі перыяд».</ref> — [[геалагічны эон]], інтэрвал геалагічнага часу, які папярэднічаў [[Архей|архею]]. [[Асадкавыя горныя пароды|Асадкавыя пароды]] з катархея невядомыя.
 
Пачаўся з утварэння [[Планета Зямля|Зямлі]] — каля 4,6 млрд гадоў таму. Верхняя мяжа праводзіцца па часе 4,0 млрд гадоў таму. Такім чынам, гэты эон ахоплівае першыя 600 млн гадоў гісторыі нашай планеты. У сучаснай [[Геахраналагічная шкала|геахраналагічнай шкале]] ён не падзелены на эры і перыяды.
 
Пасля архейскага эпізоду расплаўлення [[верхняя мантыя|верхняй мантыі]] і яе перагрэву з узнікненнем [[магма]]тычнага акіяна ўся першародная паверхня Зямлі разам з яе першаснай і першапачатковай шчыльнай [[літасфера]]й вельмі хутка пагрузілася ў расплавы верхняй мантыі. Гэтым тлумачыцца адсутнасць катархея ў геалагічным летапісе.
 
У папулярнай літаратуры распаўсюджана ўяўленне аб бурнай вулканічнай і гідратэрмальнай дзейнасці на паверхні Зямлі, якое не адпавядае рэчаіснасці. Ніякіх вулканаў, што вывяргалі б на паверхню маладой Зямлі патокі лавы, фантанаў газаў і пароў вады ў тыя часы не было, як і не існавала ні [[Гідрасфера|гідрасферы]], ні шчыльнай [[Атмасфера Зямлі|атмасферы]]. Тая ж невялікая колькасць газаў і пароў вады, якія вылучаліся пры падзенні планетазімалей і аскепкаў [[Протамесяц|Протамесяц]], паглыналася порыстым рэгалітам.
 
== Склад і будова першаснай Зямлі ==