Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 63:
Вітаю. Вядома, удакладненні транскрыпцыі ў артыкулах японскай тэматыкі трэба рабіць, але на гэта трэба крыніцы і хоць якія агульныя прынцыпы. А менавіта гэтага на жаль і няма, бачу такія праўкі, што з тэарэтычна слушнага напісання робяць тэарэтычна няслушнае -- як то з'яўленне двух "о" у словах, чаго ў беларускай арфаграфіі практычна быць не можа. Мабыць варта было б у нашай Вікіпедыі стварыць артыкул [[Японска-беларуская практычная транскрыпцыя]], заснаваны на крыніцах і там абмеркаваць усе моманты, магчыма спрэчныя, як думаеце? Каб ужо ім кіравацца пазней ва ўсіх астатніх артыкулах. --[[Удзельнік:Maksim L.|Максім Л.]] ([[Размовы з удзельнікам:Maksim L.|размовы]]) 11:08, 5 лютага 2015 (MSK)
: Зноў жа, Хондо -- так не можа быць па-беларуску запісана. Зразумела, што ў японская няма націску, а танізацыя, але ў беларускай націск ёсць і "о" толькі пад націскам, а астатнія японскія "о" толькі як "а". --[[Удзельнік:Maksim L.|Максім Л.]] ([[Размовы з удзельнікам:Maksim L.|размовы]]) 14:21, 9 лютага 2015 (MSK)
: І зноў, "Такэм'''о'''т'''о'''" не можа быць на беларускім пісьме, толькі "Такэмат'''о'''́" або "Такэм'''о'''́та". Наконт Сэтцу/Сэцу, калі карыстацца сістэмай Хёпберна, то Сэтцу без варыянтаў, калі нейкай іншай сістэмай, то трэба вызначыцца якой, а не моўчкі перапраўляць туды-сюды. --[[Удзельнік:Maksim L.|Максім Л.]] ([[Размовы з удзельнікам:Maksim L.|размовы]]) 14:50, 16 лютага 2015 (MSK)