Берлінская наступальная аперацыя: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя
Радок 1:
'''Берлінская наступальная аперацыя'''  — адна з апошніх стратэгічных аперацый савецкіх войскаў на Еўрапейскім тэатры ваенных дзеянняў, у ходзе якой [[РСЧА|Чырвоная Армія]] заняла сталіцу Германіі і пераможна завяршыла [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікую Айчынную вайну]] і [[Другая Сусветная вайна|Другую сусветную вайну]] ў [[Еўропа|Еўропе]]. Аперацыя працягвалася 23 дні - — з [[16 красавіка]] па [[8 мая]] [[1945]] года, на працягу якіх савецкія войскі прасунуліся на захад на адлегласць ад 100 да 220  км. Шырыня фронту баявых дзеянняў - — 300  км. У рамках аперацыі праведзены: Штэцінска-Ростакская, Зелаўска-Берлінская, Котбус-Патсдамская, Штрэмберг-Таргаўская і Брандэнбургска-Ратэнаўская франтавыя наступальныя аперацыі.
 
== Ваенна-палітычнае становішча ў Еўропе вясной 1945 года ==
У студзені-сакавіку 1945 года войскі 1-га Беларускага і 1-га Украінскага франтоў падчас Вісла-Одэрскай, Усходне-Памеранскай, Верхне-Сілезскай і Ніжне-Сілезскай аперацый выйшлі на рубеж рэк [[рака Одэр|рэк Одэр]] і [[Нейсэ]]. Па карацейшай адлегласці ад кюстрынскага плацдарма да [[Берлін]]а заставалася 60  км. Англа-амерыканскія войскі завяршылі ліквідацыю Рурскай групоўкі нямецкіх войскаў і да сярэдзіны красавіка перадавымі часткамі выйшлі да [[рака Эльба|Эльбы]]. Страта важнейшых сыравінных раёнаў абумовіла спад прамысловай вытворчасці Германіі. Павялічыліся цяжкасці з папаўненнем людскіх страт, панесеных зімой 1944/45 г. Тым не менш ўзброеныя сілы Германіі яшчэ ўяўлялі сабой вялікую сілу. Паводле інфармацыі разведкі Генштаба Чырвонай Арміі, да сярэдзіны красавіка ў іх складзе налічвалася 223 дывізіі і брыгады.
 
Згодна з дамоўленасцямі, дасягнутымі кіраўнікамі [[СССР]], [[ЗША]] і [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]] восенню 1944 года, мяжа савецкай зоны акупацыі павінна была праходзіць у 150  км на захад ад Берліна. Нягледзячы на гэта, [[Уінстан Чэрчыль]] высунуў ідэю апярэдзіць Чырвоную Армію і захапіць [[Берлін]].
 
== Мэты бакоў ==
 
=== Германія ===
Нацысцкае кіраўніцтва імкнулася зацягнуць вайну з мэтай дасягнення сепаратнага міру з Англіяй і ЗША і расколу антыгітлераўскай кааліцыі. Пры гэтым вырашальнае значэнне набывала ўтрыманне фронту супраць Савецкага Саюза.
 
=== СССР ===
Ваенна-палітычная абстаноўка, якая склалася да красавіка 1945 года, патрабавала ад савецкага камандавання ў самыя кароткія тэрміны падрыхтаваць і правесці аперацыю па разгрому групоўкі нямецкіх войскаў на берлінскім кірунку, захопу Берліна і выхаду да ракі [[Рака Эльба|Эльба]] на злучэнне з войскамі саюзнікаў. Паспяховае выкананне гэтай стратэгічнай задачы дазваляла сарваць планы гітлераўскага кіраўніцтва па зацягванні вайны.
 
Для правядзення аперацыі прыцягваліся сілы трох франтоў: 1-га Беларускага, 2-га Беларускага і 1-га Украінскага, а таксама 18-я паветраная армія авіяцыі далёкага дзеяння, Дняпроўская ваенная флатылія і частка сіл Балтыйскага флоту.
 
==== Задачы савецкіх франтоў ====
[[1-ы Беларускі фронт]]
* Авалодаць сталіцай Германіі горадам Берлін
* Праз 12-15 дзён аперацыі выйсці на раку Эльба
 
[[1-ы Украінскі фронт ]]
* Нанесці рассякальны ўдар на поўдзень ад Берліна, ізаляваць галоўныя сілы групы армій «Цэнтр» ад берлінскай групоўкі і гэтым забяспечыць з поўдня галоўны ўдар 1-га Беларускага фронту
* Разграміць групоўку праціўніка на поўдзень ад Берліна і аператыўныя рэзервы ў раёне [[Котбус]]
* За 10-12 дзён, не пазней, выйсці на рубеж Беліц - — Вітэнберг і далей па рацэ Эльбе да [[Дрэздэн]]а
 
[[2-і Беларускі фронт]]
* Нанесці рассякальны рассякаючы ўдар на поўнач ад Берліна, забяспечваючы правы фланг 1-га Беларускага фронту ад магчымых контрудараў супернікапраціўніка з поўначы
* Прыціснуць да мора і знішчыць нямецкія войскі на поўнач ад Берліна
 
[[Дняпроўская ваенная флатылія]]
* Дзвюма брыгадамі рачных караблёў садзейнічаць войскам 5-й ўдарнай і 8-й гвардзейскай армій у пераправе праз Одэр і прарыве варожай абароны на кюстрынскім плацдарме
* Трэцяй брыгадай садзейнічаць войскам 33-й арміі ў раёне Фюрстэнберг
* Забяспечыць супрацьмінную абарону водных транспартных шляхоў.
 
[[Балтыйскі флот ВМФ Расіі|Чырванасцяжны Балтыйскі флот]]
* Падтрымаць прыморскі фланг 2-га Беларускага фронту, працягваючы блакаду прыціснутай да мора групы армій "«Курляндыя"» ў [[Латвія|Латвіі]] (Курляндскі кацёл)
 
== План аперацыі ==
План аперацыі прадугледжваў адначасовы пераход у наступ войскаў 1-га Беларускага і 1-га Украінскага франтоў раніцай [[16 красавіка]] [[1945]] года. 2-і Беларускі фронт, у сувязі з буйной перагрупоўка сваіх сіл, павінен быў пачаць наступ [[20 красавіка]], гэта значыць на 4 дні пазней.
 
1-ы Беларускі фронт павінен быў нанесці галоўны ўдар сіламі пяці агульнавайсковых (47-й, 3-й ударнай, 5-й ударнай, 8-й гвардзейскай і 3-й арміі) і двух танкавых армій з кюстрынскага плацдарма ў кірунку на Берлін. Танкавыя арміі планавалася ўвесці ў бітву пасля прарыву агульнавайсковымі арміямі другой паласы абароны на Зэелаўскіх вышынях. На ўчастку галоўнага ўдару стваралася артылерыйская шчыльнасць да 270 гармат (калібрам ад 76  мм і вышэй) на адзін кіламетр фронту прарыву. Акрамя таго, камандуючы фронтам [[Георгій Канстанцінавіч Жукаў|Г.  К.  Жукаў]] вырашыў нанесці два дапаможныя ўдары: справа - — сіламі 61-й савецкай і 1-й арміі [[Узброеныя сілы Польшчы|Войска Польскага]] ў абыход Берліна з поўначы ў кірунку на Эберсвальд, Зандаў; і злева - — сіламі 69-й і 33-й армій на Бонсдорф з галоўнай задачай не дапусціць адыходу ў Берлін 9-й арміі праціўніка.
 
1-ы Украінскі фронт павінен быў нанесці галоўны ўдар сіламі пяці армій: трох агульнавайсковых (13-я, 5-я гвардзейская і 3-я гвардзейская) і двух танкавых з раёна горада Трымбель у напрамку на Шпрэмберг. Дапаможны ўдар павінен быў быць нанесены ў агульным кірунку на Дрэздэн сіламі 2-й арміі Войска Польскага і часткай сіл 52-й арміі.
 
Размежавальная лінія паміж 1-м Украінскім і 1-м Беларускім франтамі абрывалася ў 50  км паўднёвы ўсход ад Берліна ў раёне горада Любен, што дазваляла, у выпадку неабходнасці, войскам 1-га Украінскага фронту нанесці ўдар на Берлін з поўдня.
 
Камандуючы 2-м Беларускім фронтам [[Канстанцін Канстанцінавіч Ракасоўскі|К.  К.  Ракасоўскі]] вырашыў нанесці галоўны ўдар сіламі 65, 70 і 49 армій у кірунку на Нейстрэліц. Развіваць поспех пасля прарыву нямецкай абароны павінны былі асобныя танкавыя, механізаваны і кавалерыйскі корпусы франтавога падпарадкавання.
 
[[Катэгорыя:Бітвы паводле алфавіту]]