Берлінская наступальная аперацыя: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя
Радок 2:
 
== Ваенна-палітычнае становішча ў Еўропе вясной 1945 года ==
У студзені-сакавіку 1945 года войскі 1-га Беларускага і 1-га Украінскага франтоў падчас [[Вісла-Одэрская аперацыя|Вісла-Одэрскай]], Усходне-Памеранскай, Верхне-Сілезскай і Ніжне-Сілезскай аперацый выйшлі на рубеж рэк [[рака Одэр|Одэр]] і [[Нейсэ]]. Па карацейшай адлегласці ад кюстрынскага плацдарма да [[Берлін]]а заставалася 60 км. Англа-амерыканскія войскі завяршылі ліквідацыю Рурскай групоўкі нямецкіх войскаў і да сярэдзіны красавіка перадавымі часткамі выйшлі да [[рака Эльба|Эльбы]]. Страта важнейшых сыравінных раёнаў абумовіла спад прамысловай вытворчасці Германіі. Павялічыліся цяжкасці з папаўненнем людскіх страт, панесеных зімой 1944/45 г. Тым не менш ўзброеныя сілы Германіі яшчэ ўяўлялі сабой вялікую сілу. Паводле інфармацыі разведкі Генштаба Чырвонай Арміі, да сярэдзіны красавіка ў іх складзе налічвалася 223 дывізіі і брыгады.
 
Згодна з дамоўленасцямі, дасягнутымі кіраўнікамі [[СССР]], [[ЗША]] і [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]] восенню 1944 года, мяжа савецкай зоны акупацыі павінна была праходзіць у 150 км на захад ад Берліна. Нягледзячы на гэта, [[Уінстан Чэрчыль]] высунуў ідэю апярэдзіць Чырвоную Армію і захапіць [[Берлін]].