Джэймс Кук: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Artificial123 (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
дробязь
Радок 26:
|Rodovid =
}}
'''Джэймс Кук''' ({{lang-en|James Cook}}, [[27 кастрычніка]] [[1728]] — [[14 лютага]] [[1779]]) — [[Вялікабрытанія|брытанскі]] першаадкрывальнік і [[навігацыя|навігатар]]. Ён здзейсніў тры вандраванні ў [[Ціхі акіян|Ціхім акіяне]] і стаў першым еўрапейцам, які даследаваў большую частку яго ўзбярэжжа. Кук адкрыў [[Гаваі]] і шматлікія іншыя астравы, акрамя таго, ён першым абыйшоў вакол [[Новая Зеландыя|Новай Зеландыі]]. Кук таксама быў і картографам. У пошуках паўночнага марскога праходу з [[Ціхі акіян|Ціхага акіяна]] ў [[Атлантычны акіян|Атлантычны]] ён даследаваў частку ўзбярэжжа [[Аляска|Аляскі]]. Ягоным імем названы [[заліў Кука]] на [[Аляска|Алясцы]], у горадзе [[Анкарыдж]] усталяваны помнік Куку. Дзякуючы асаблівай увазе, якой Кук надаваў [[КарфаграфіяКартаграфія|карфаграфіікартаграфіі]], многія з складзеных ім [[мапа]]ў па сваёй дакладнасці і акуратнасці не былі перасягнуты на працягу многіх дзесяцігоддзяў і служылі мараплаўцам аж да другой паловы [[XIX стагоддзе|XIX стагоддзя]].
 
Кук быў шырока вядомы сваім памяркоўным і сяброўскім стаўленнем да карэнных жыхароў наведвальных ім тэрыторый. Ён здзейсніў своеасаблівую рэвалюцыю ў мараплаўстве, навучыўшыся паспяхова змагацца з такой небяспечнай і шырока распаўсюджанай у той час [[хвароба]]й, як [[цынга]]. Смяротнасць ад яе ў час яго плаванняў практычна была зведзена да нуля. У яго плаваннях прымала ўдзел цэлая плеяда знакамітых мараплаўцаў і даследчыкаў, як то [[Джозеф Бэнкс]], [[Вільям Блай]], [[Джордж Ванкувер]], [[Джордж Дыксан]], [[Іаган Рэйнгальд]] і [[Георг Форстэр]].