Ратуша: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: [[Катэгорыя:]]thumb|300px|Нясвіжская ратуша {{вызнч|1=РАТУША}} - (ад {{lang-de...
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Катэгорыя:]][[Выява:Нясвіжская ратуша.jpg|thumb|300px|Нясвіжская ратуша]]
{{вызнч|1=РАТУША}} - (ад {{lang-de|Rathaus}} — дом, {{lang-pl|ratusz}} - рада), будынак, у якім размяшчаліся органы гарадскога самакіравання. Першыя ратушы ў Заходняй Еўропе паявіліся ў 12 ст. Пабудовы мелі элементы крапаснога і грамадзянскага дойлідства. Узводзілі 2-павярховыя ратушы з балконам ці эркерам. Будаўніцтва ратушаў пашырана ў 19 і асабліва ў 20 ст., калі ратуша арганічна ўваходзіць у гістарычныя цэнтры гарадскога асяроддзя. На Беларусі ратушы пачалі будаваць з 14 ст. Узводзілі ў гарадах на рыначных плошчах, часам аб'ядноўвалі з гандлёвымі, гасцінымі радамі, арсеналамі, важніцамі. Будавалі з дрэва, цэглы, у тэхніцы «прускага муру». Будынкі ратушаў мелі звычайна простыя і манументальныя формы. У 17—18 стагоддзях пераважаў барочны тып: ратуша з шмат'яруснай вежай, завершанай разнастайнымі купалкамі ці шпілем, існавалі і бязвежавыя. Манументальнасцю і цэльнасцю вылучаліся ратушы стылю класіцызму, у якіх кампазіцыйным акцэнтам фасадаў быў порцік. Існавалі ратушы з рысамі несапраўднай готыкі. Галоўным памяшканнем ратушы была парадная зала (на 2-м паверсе) для ўрачыстых актаў, пасяджэнняў магістрата, тэатральных паказаў і інш. Частка памяшканняў ратушы (падвалы, першыя паверхі) адводзілася пад крамы, склады і інш.