Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 224:
'''Чэрвень'''
 
'''3 чэрвеня''' пачала працу правапісная камісія ТБМ (працавала па 5 лістапада 1992 г.) у наступным складзе: [[Генадзь Апанасавіч Цыхун|Генадзь Цыхун]] (старшыня), [[Сяргей Мікалаевіч Запрудскі|Сяргей Запрудскі]] (сакратар), [[Вінцук Вячорка]], [[Ала Сакалоўская]], М.Марына Лычкоўская, [[Аляксандр Іосіфавіч Падлужны|Аляксандр Падлужны]], [[Алесь Яскевіч]], [[Дзмітрый Санько|Зміцер Санько]], [[Сяргей Санько]], Я. Войніч, С. Нефідовіч. На асобных пасяджэннях камісіі прысутнічалі таксама В. Мароз, [[Здзіслаў Сіцька]], [[Іван Васільевіч Саверчанка|Іван Саверчанка]], [[Аляксандр Антонавіч Надсан|айцец Аляксандр Надсан]]. Камісія правяла 27 пасяджэнняў і вынесла на абмеркаванне III з'езду ТБМ «Рэкамендацыі па ўдасканаленні правапісу беларускай мовы», якія былі ў жніўні 1993 г. выкарыстаны ў працы Дзяржаўнай камісіі па ўдакладненні правапісу беларускай літаратурнай мовы. У студзені 1994 г. выйшаў «Выніковы дакумент Дзяржаўнай камісіі па ўдакладненні правапісу беларускай літаратурнай мовы», які паўтараў рэкамендацыі правапіснай камісіі ТБМ у васьмі пунктах з дванаццаці.
 
'''14—15 чэрвеня''' ў Мінску адбываўся II з'езд Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. На з'ездзе выступалі больш за 40 кандыдатаў са ўсіх рэгіёнаў Беларусі, а таксама беларусы замежжа. Галоўнымі тэмамі з'езду былі: патрабаванні да чыноўнікаў аб паслядоўным выкананні прынятага Закона «Аб мовах», рэформа беларускага правапісу з мэтай «вярнуць беларускай літаратурнай мове яе нацыянальнае аблічча», інтэнсіфікацыя працы па стварэнні суполак і мясцовых арганізацый ТБМ. Старшынёй ТБМ быў зноў абраны [[Ніл Сымонавіч Гілевіч|Ніл Гілевіч]]. Праз пэўны час пасля з'езду сябрамі ТБМ імя Францішка Скарыны сталі 13 народных дэпутатаў [[Вярхоўны Савет БССР|Вярхоўнага Савета БССР]] і некалькі дзясяткаў народных дэпутатаў мясцовых саветаў усіх узроўняў.