Дортмунд: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 65:
|add3 =
}}
'''Дортмунд''' (ням. Dortmund)  — [[горад]] зямельнага падпарадкавання на захадзе [[Германія|Германіі]], у федэральнай зямлі [[Паўночны Рэйн-Вестфалія]]. Насельніцтва 587,1 тыс. чалавек (2007).
 
== Гісторыя ==
[[Выява:Dortmund Braun-Hogenberg.jpg|міні|злева|Гравюра Дортмунда 1618 год.]]
[[Выява:Pk-do003.jpg|міні|злева|Паштоўка Дортмунда, 1913 год.]]
 
Першыя паселішчы на [[тэрыторыя|тэрыторыі]] сучаснага Дортмунда адносяцца яшчэ да [[бронзавы век|бронзаваму веку]]. Першы ўспамін пра горад пад назвай '''Тротмані''' ({{lang-de|Throtmanni}}) адносіцца да [[880]] года<ref>Rudolf Kötzschke (Hrsg.): Die Urbare der Abtei Werden a. d. Ruhr (= Publikationen der Gesellschaft für rheinische Geschichtskunde XX: Rheinische Urbare). Bd. 2: A. Die Urbare vom 9.-13. Jahrhundert. Hrsg. von Rudolf Kötzschke, Bonn 1908, Nachdruck Düsseldorf 1978, Bd. 3: B. Lagerbücher, Hebe- und Zinsregister vom 14. bis ins 17. Jahrhundert, Bonn 1908, Nachdruck Düsseldorf 1978, Bd. 4,I: Einleitung und Register. I. Namenregister. Hrsg. von Fritz Körholz, Düsseldorf 1978, Bd. 4,II: Einleitung, Kapitel IV: Die Wirtschaftsverfassung und Verwaltung der Großgrundherrschaft Werden. Sachregister. Hrsg. von Rudolf Kötzschke, Bonn 1958</ref>. У [[990]] годзе Дортмунду было пададзена права гандлю.
 
На працягу IX—XI стагоддзяў уяўляў сабой невялікую вёску. У [[1152]] годзе тут пасяліўся [[Фрыдрых Барбароса]], які перабудаваў горад пасля пажару. Дортмунд увайшоў у [[Ганза|Ганзейскую лігу]], атрымаў статус імперскага горада, у [[1293]] годзе атрымаў дазвол на вытворчасць [[піва]]. Пасля [[1320]] года ў дакументах назва горада становіцца блізкай да цяперашняй — Дорпмундэ (Dorpmunde).
 
[[Трыццацігадовая вайна]] адмоўна адбілася на горадзе. У [[1793]] годзе насельніцтва Дортмунда складала ўсяго 4500 чалавек<ref>[http://stadtgeschichte.dortmund.de/project/assets/template1.jsp?smi=4.1&smi=4.0&tid=17489 Дортмунд у XVIII стагоддзі]{{ref-de}} — інфармацыя з афіцыйнага сайта горада</ref>.
 
Да [[1803]] года ён лічыўся свабодным імперскім горадам акругі Ніжні Рэйн — Вестфалія, затым стаў [[эксклаў|эксклавам]] княства [[Ораніен-Насау]]. У [[1806]] годзе Дортмунд, як частка французскага вялікага герцагства Бергскага ўвайшоў у склад прэфектуры Рурдэпартамент.
 
Пасля перамогі над [[Напалеон I Банапарт|Напалеонам]] горад перайшоў да прускай [[Правінцыя Вестфалія|правінцыі Вестфалія]]. Тут Дортмунд стаў цэнтрам акругі ў складзе рэгіёна [[Арнсберг]], адкуль быў выключаны ў [[1875]] годзе, бо стаў горадам зямельнага падпарадкавання.
 
З сярэдзіны [[XIX]] стагоддзя дзякуючы вуглездабычы і сталеплавільнай [[індустрыя|індустрыі]] пачаўся новы перыяд росквіту Дортмунда і ператварэнне яго ў індустрыяльны горад. Пасля адкрыцця ў [[1847]] годзе Кёльнска-Міндэнскай [[чыгунка|чыгункі]] Дортмунд стаў адным з найбуйнейшых [[чыгуначны вузел|чыгуначных вузлоў]] [[Рурская вобласць|Рурскага рэгіёна]]. Наступным важным штуршком эканамічнага развіцця горада стала адкрыццё ў [[1899]] годзе суднаходнага канала Дортмунд — [[Эмс]] і гарадскога [[порт]]а.
 
У [[1905]] годзе ўваходжаннем у склад Дортмунда абшчыны Кёрнэ пачаўся перыяд інтэнсіўнага паглынання навакольных сёлаў і [[вёска|вёсак]], які дасягнуў свайго піка ў [[1928]] годзе, калі быў паглынуты горад [[Хёрдэ]], які атрымаў статус горада яшчэ ў [[1340]] годзе.
 
Падчас [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]] горад (у тым ліку і яго гістарычная частка) быў практычна цалкам разбураны. 98 % цэнтра горада ляжалі ў руінах і крыніцы таго часу лічылі, што яго аднаўленне не мае сэнсу. Аднак высокі попыт на [[вугаль]] і [[сталь]] ва ўсім свеце прывёў да нечакана хуткага аднаўлення горада. Ужо да чэрвеня [[1945]] года былі адноўлены ўсе вугальныя шахты, а 31 снежня [[1945]] года была адноўлена першая [[даменная печ]]. У [[1950]] годзе Дортмунд ужо налічваў 500 000 чалавек.
{{зноскі}}
== Спасылкі ==
{{Commons|Category:}}
{{Бібліяінфармацыя}}