Вайскова-дыпламатычная місія БНР у Латвіі і Эстоніі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др спасылкі
Радок 2:
'''Вайскова-дыпламатычная місія БНР у Латвіі і Эстоніі''' — дыпламатычна-консульская ўстанова [[БНР]].
 
Накіравана ў верасні [[1919]] г. Радай Народных міністраў на чале з [[Антон Іванавіч Луцкевіч|А.І. Луцкевічам]] і была створана на аснове [[консульства БНР у Рызе]], кіраўніком прызначаны [[Канстанцін Езавітаў]], вайсковым райцам [[Павел Вент]], сакратаром [[Янка Чарапук]]. Місіі даручалася весці дыпламатычна-консульскую працу, займацца фарміраваннем узброеных сіл і партызанскіх атрадаў для падтрымкі «зялёнага» руху на Віцебшчыне, наладзіць сувязі з Паўночна-Заходнім урадам Расіі ([[Юдзеніч]]ам) з тым, каб дабіцца прызнання БНР. У снежні [[1919]] пры місіі былі створаны рэгістрацыйна-пашпартныя аддзелы ў Рэвелі ([[Талін|Таліне]]), Лібаве ([[Ліепая|Ліепаі]]) і Тамерфорсе ([[Тамперэ]]). Таксама місія мела свае [[Беларускае прэс-бюро|прэс-бюро]]. [[5 лістапада]] [[1919]] урад БНР дазволіў беларускім дыпламатычным прадстаўніцтвам у Латвіі набіраць беларусаў у асобныя атрады ў складзе латвійскага войска. У пач. [[1920]] па ініцыятыве К. Езавітава ў Рызе створаная арганізацыя [[Бацькаўшчына, Рыга|«Бацькаўшчына»]].
 
Ажыццяўляла палітычнае і арганізацыйнае кіраўніцтва [[Асобны аддзел войскаў БНР у Балтыі|Асобным атрадам БНР]] на чале з [[Станіслаў Нікадзімавіч Булак-Балаховіч|С. Булак-Булаховічам]], змагалася за ўдзел БНР Канферэнціі балтыйскіх дзяржаў<ref><strong>Энцыклапедыя гісторыі Беларусі</strong> / Рэдкал.: Б. И. Сачанка (гал. рэд.) i iнш.; Маст. Э. Э. Жакевiч. — Мн.:БелЭн, 1994. — Т. 2:Беліцк-Гімн. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.</ref>.
 
Місія дзейнічала да [[1 лютага]] [[1921]]. Рапарты місіі захоўваюцца ў [[Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь|Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь]] (Фонд 325. Воп. 1. Спр. 59.).