Пептыдная сувязь: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др вікіфікацыя
Радок 1:
'''Пептыдная сувязь''' — від аміднай сувязі; узнікае ў выніку ўзаемадзеяння α-амінагрупы (— NH<sub>2</sub>) адной [[амінакіслоты|амінакіслаты]] з α-карбаксільнай групай (— СООН) іншай амінакіслаты. Такія палімерныя малекулы (поліпептыдныя ланцугі) могуць складацца з соцень амінакіслотных звёнаў, а [[бялкі|бялковая]] малекула — з аднаго ці некалькіх [[поліпептыды|поліпептыдных]] ланцугоў.
 
З'яўляецца адзінай [[кавалентная сувязь|кавалентнай сувяззю]], з дапамогай якой амінакіслотныя астаткі злучаюцца паміж сабой і ўтвараюць каркас бялковай малекулы. Мае (на 40 %) характар двайной (спалучанай) сувязі і таму карацей за адзінарную — С — N — сувязь. Часткова спалучаны характар — С — N —сувязі абумоўлівае плоскую канфігурацыю — С(О) — NН — групы (усе 4 атамы знаходзяцца ў адной плоскасці) і існаванне транс- (больш устойлівай) і цыс-форм.
 
Ферментатыўнае ўтварэнне пептыднай сувязі ў жывых клетках адбываецца ў [[біясінтэз]]е [[бялкі|бялку]].