Розніца паміж версіямі "Вайскова-дыпламатычная місія БНР у Латвіі і Эстоніі"

др
дапаўненне
др (дадатак)
др (дапаўненне)
 
Ажыццяўляла палітычнае і арганізацыйнае кіраўніцтва [[Асобны аддзел войскаў БНР у Балтыі|Асобным атрадам БНР]] на чале з [[Станіслаў Нікадзімавіч Булак-Балаховіч|С. Булак-Булаховічам]], змагалася за ўдзел БНР Канферэнціі балтыйскіх дзяржаў<ref name=":0"><strong>Энцыклапедыя гісторыі Беларусі</strong> / Рэдкал.: Б. И. Сачанка (гал. рэд.) i iнш.; Маст. Э. Э. Жакевiч. — Мн.:БелЭн, 1994. — Т. 2:Беліцк-Гімн. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.</ref>.
 
Вайскова-дыпламатычную дзейнасць у Латвіі і Эстоніі мела плён: у гэтых краінах былі адчынены дыпламатычныя прадстаўніцтвы БНР, распачалося стварэнне беларускіх арганізацый. Далучэнне да працы канферэнцыі Entente Cordiale ў Тарту давала магчымасць для ваеннага супрацоўніцтва з краінамі Балтыі з мэтай стварэння буфернай зоны паміж Савецкай Расіяй і Прыбалтыкай — тэрыторыі для вайсковага і палітычнага будаўніцтва незалежнай Беларусі.
 
Такім плацдармам разглядалася ў першую чаргу паўночна-заходняя тэрыторыя былой Віцебскай губерні — Латгалія з гарадамі Дзвінск і Рэжыца, якія ўвосень 1919 г. заставаліся пад кантролем Чырвонай арміі. Польскія войскі спыніліся на подступах да Дзвінска праз фактычнае перамір’е паміж Польшчай і Савецкай Расіяй у Мікашэвічах. Вызваленне Латгаліі ад балынавікоў з поўначы сіламі латвійскай альбо эстонскай арміі стрымлівалася праз іх удзел у ліквідацыі наступу арміі Бярмонд- та-Авалава на Рыгу і падтрымку аперацыі “Белы меч” Паўночна Заходняй Арміі па вызваленні Петраграда ад бальшавікоў<ref name=":1">Балахоўцы: Сведчанні, дакументы, даследванні / переклад, прадмова, каментары Андрэя Вашкевіча, Андрэя Чарнякевіча, Юрася Юркевіча. - 2-е выд., дапоўненае і перапрацованнае. - Смаленск: Інбелкульт, 2014. - 470 с. </ref>.
 
У гэтых умовах кіраўнік Вайскова-дыпламатычнай місіі БНР [[К. Езавітаў]] дамаўляецца аб пераходзе на беларускую службу атрада С. Булак-Балаховіча, які дзейнічаў на паўночным ускрай- ку былой Віцебскай губерні. Аналіз генезісу вайсковых частак
С. Булак-Балаховіча паказаў, што генерал падыходзіў на ролю ва­еннага кіраўніка плануемай аперацыі. Фінансавае забеспячэнне Асобнага атрада БНР было вырашана праз дамову з Эстоніяй<ref name=":1" />.
 
Дыпламатычныя стасункі з Латвіяй развіваліся не лепшым чынам для БНР Латвійскі ўрад так і не дазволіў праводзіць мабілізацыю ў беларускае войска, не прыняў атрад Балаховіча пад сваё камандаванне, нявырашанымі заставаліся тэрытарыяльныя праблемы паміж Латвіяй і Беларуссю. Вайскова-дыпламатычная місія БНР не мела поспеху і ў перамовах з Антантаю, Рада БНР так і не дамаглася рэальнай вайсковай дапамогі ад саюзнікаў, а тым больш прызнання сваёй незалежнасці дэ-юрэ<ref name=":1" />.
 
У выніку дыпламатычнага насціску [[РСФСР|Савецкай Расіі]] на ўрад Латвіі напапярэдадні падпісання [[Рыжскі мірны дагавор (1921)|Рыжскага мірнага дагавора]] дзейнасць місіі [[1 лютага]] [[1921]] была спынена<ref name=":0" />. Рапарты місіі захоўваюцца ў [[Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь|Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь]] (Фонд 325. Воп. 1. Спр. 59.).