Стаіцызм: Розніца паміж версіямі

1 байт дададзены ,  7 гадоў таму
няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Сваё імя школа атрымала па назве порціка Стаа Пайкілэ (грэч. στοά ποικίλη, літар. «Размаляваны порцік»), дзе заснавальнік стаіцызму, [[Зянон з Кітыёна]], упершыню самастойна выступіў у якасці настаўніка. Да таго стоікамі ў [[Афіны|Афінах]] называлі супольнасць паэтаў, якія збіраліся ў Стаа Пайкілэ за сто гадоў да з'яўлення там Зянона і яго вучняў і аднадумцаў.
 
У гісторыі стаіцызму адрозніваюць тры галоўныя этапы: Старажытная (Старэйшая) Стоя (канец IV стагоддзя да н.э. — сярэдзіна II стагоддзя да н.э.), Сярэдняя (II—I стагоддзя да н.э.), Новая (I—III стагоддзя н.э.). Некаторыя даследчыкі вылучаюць чацвёрты перыяд у развіцці стаіцызму, да якога адносяць эклектычных платонікаў і [[піфагарэйцы|піфагарэйцаў]] І — ІІ ст. н.э., а таксама [[Філон Александрыйскі|Філона Александрыйскага]].
 
Старажытная Стоя характарызуецца жорсткасцю, рытарызмам этычнага вучэння. Найбольш вядомымі ў наш час з прадстаўнікоў Старажытнай Стоі з'яўляюцца [[Зянон з Кітыёна]], [[Клеанф, стоік|Клеанф]] і [[Хрысіп]] і іх вучні Арыстон з Кеаса, Герыл Карфагенскі, [[Эратасфен]] Кірэнскі і інш.
 
Позняя Стоя (рымскі стаіцызм; [[Сенека]], Эпіктэт, [[Марк Аўрэлій]], Мусоній Руф і інш.) характарызуецца тэндэнцыяй да сакралізацыі.
 
Некаторыя даследчыкі вылучаюць чацвёрты перыяд у развіцці стаіцызму, да якога адносяць эклектычных платонікаў і [[піфагарэйцы|піфагарэйцаў]] І — ІІ ст. н.э., а таксама [[Філон Александрыйскі|Філона Александрыйскага]].
 
== Філасофская сістэма ==