Схаластыка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
KLBot2 (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 52 interwiki links, now provided by Wikidata on d:Q41679
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Схаластыка''' (грэч. σχολαστικός - — вучоны, Scholia - — школа)  — сістэматычная сярэднявечная [[філасофія]], прадстаўнікі якой імкнуліся да тэарэтычнага абгрунтавання і сістэматызацыі хрысціянскага веравучэння. Найбольшае развіццё мела ў Заходняй Еўропе.
{{значэнні|Схаластык}}
{{Схаластыка}}
'''Схаластыка''' (грэч. σχολαστικός - вучоны, Scholia - школа) — сістэматычная сярэднявечная [[філасофія]], прадстаўнікі якой імкнуліся да тэарэтычнага абгрунтавання і сістэматызацыі хрысціянскага веравучэння.
 
Схаласты імкнуліся ўмацаваць хрысціянства шляхам навуковага абгрунтавання рэлігийнага светапогляду — сінтэзу аснощных ідэй сусветнай філасофіі і інтэрпрэтацыі іх зместу паводле канонаў хрысциянскай дагматыкі. Яны сцвярджалі, што пастулаты веры даступныя розуму і падтрымліваюцца лагічнымі доказамі. У межах схаластыкі абмяркоўваліся праблемы рэальнага быцця, суадносін мыслення і рэчаіснасці, агульных паняццяў (універсалій) і іх прыроды анталагічнага і гнасеалагічнага статуса.
{{дапісаць}}
 
У аснову схаластыкі пакладзены вучэнні антычных мысліцеляў Платона, Арыстоцеля, арабскіх філосафаў Ібн Сіны, Ібн Рушда і інш. У эвалюцыі схаластыкі вылучаюць 3 перыяды: ранні, «класічны» і позні.
 
Ранняя схаластыка (11—12 ст.; [[П. Абеляр]], Гільём з Шампо, І. Расцэлін і інш.) развівалася пад уплывам [[неаплатанізм]]у. У яе межах у т.зв. «спрэчцы пра універсаліі» вылучыліся 3 кірункі: рэалізм, наміналізм, канцэптуалізм.
 
«Класічная» схаластыка (12—13 ст.) знаходзілася пад уплывам філасофіі Арыстоцеля. Развівалася ў сярэдневяковых універсітэтах; яе цэнтр — Парыжскі ўніверсітэт. У «класічнай» схаластыкі вылучыліся «артадаксальны» кірунак, які пры дапамозе анталогіі Арыстоцеля абгрунтоўваў існаванне душы ([[Альберт Вялікі]], [[Фама Аквінскі]]) і «ератычны» (авераізм), які адмаўляў асабістую душу і сцвярджаў, што існуе толькі адзіная безасабовая душа.
 
Позняя схаластыка (13—14 ст.; [[І. Дунс Скот]], [[У. Окам]] і інш.) характарызуецца адыходам ад рацыяналізму ў абгрунтаванні рэлігійнага светапогляду, валюнтарызмам, крытыкай вучэння Фамы Аквінскага, прызнаннем супярэчнасці паміж рэлігійным і рацыянальным пазнаннем (тэорыя дваістасці ісціны).
 
У эпоху Адраджэння схаластыка перажывае крызіс. Новы ўздым адбыўся ў часы Контррэфармацыі, галоўным чынам у Іспаніі (Ф. дэ Віторыя, Ф. Суарэс, Г. Васкес, М. Маліна і інш.). У эпоху Асветніцтва ідэі схаластыкі трацяць свае пазіцыі. Аднаўленне схаластычных традыцый рацыянальнага абгрунтавання рэлігійных ісцін з канца 19 ст. звязана з філасофіяй [[неатамізм]]у.
 
== Літаратура ==
* ''Боўш В.'' Схаластыка // {{кніга|загаловак=Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо|адказны=Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=2002|том=15|старонак=552|isbn=985-11-0251-2 (Т. 15)|тыраж=10 000}}
 
{{Сярэднявечча}}
 
{{[[Катэгорыя:Схаластыка}}| ]]
[[Катэгорыя:Сярэднявечная філасофія]]
[[Катэгорыя:Схаластыка]]