Дубровенская брама: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Дубровенская брама''' (таксама '''Малая''', '''Мураваная''', '''Дубровенка''')  — брама ў [[Магілёў|Магілёве]], якая існавала ў [[XVII]]—пач. [[XIX]] ст. ў заходняй частцы вала, узвышаючыся над далінай [[Рака Дубровенка|Дубровенкі]], ад якой да брамы ўздымаліся драўляныя ўсходы.
 
Падчас дажджоў каля брамы часцяком утвараліся вялікія прамыіны, якія даводзілася увесь час латаць, не ратаваў нават адмысловы вадасцёк, які неаднаразова псаваўся. Ніжні ярус брамы займалі дзвярныя праёмы і праход. На другім паверсе, які меў хутчэй за ўсё драўлянае перакрыцце, яшчэ ў 1689  г. стаяла вялікая [[гармата]]. Малая брама злучалася з замкам каменнай сцяной з [[амбразура]]мі. Верагодна, праз абарончы роў ішла цагляная арка, на якой гэта сцяна стаяла. Дубровенская брама была разабрана напачатку XIX стагоддзя.
 
У пачатку [[2015]] года журналісты незалежнага сайта «Наш Магілёў» сабралі больш за тысячу подпісаў за аднаўленне брамы. Ініцыятары збору подпісаў лічаць, што вяртанне архітэктурнай славутасці, узнаўленне якой не вымагае вялікіх сродкаў, будзе падарункам гораду<ref name="">[http://nn.by/?c=ar&i=143887 У Магілёве хочуць аднавіць колішнюю гарадскую браму побач з Ратушай]</ref>.
 
{{зноскі}}
== Спасылкі ==
* [http://library.mogilev.by/kray/mogilev%20gorod/9.0.html Могилевский Кремль.]