Розніца паміж версіямі "Вайскова-дыпламатычная місія БНР у Латвіі і Эстоніі"

др
дабавленне спасылак
др (дапаўненне)
др (дабавленне спасылак)
Такім плацдармам разглядалася ў першую чаргу паўночна-заходняя тэрыторыя былой Віцебскай губерні — Латгалія з гарадамі Дзвінск і Рэжыца, якія ўвосень 1919 г. заставаліся пад кантролем Чырвонай арміі. Польскія войскі спыніліся на подступах да Дзвінска праз фактычнае перамір’е паміж Польшчай і Савецкай Расіяй у Мікашэвічах. Вызваленне Латгаліі ад балынавікоў з поўначы сіламі латвійскай альбо эстонскай арміі стрымлівалася праз іх удзел у ліквідацыі наступу арміі Бярмонд- та-Авалава на Рыгу і падтрымку аперацыі “Белы меч” Паўночна Заходняй Арміі па вызваленні Петраграда ад бальшавікоў<ref name=":1">Балахоўцы: Сведчанні, дакументы, даследванні / переклад, прадмова, каментары Андрэя Вашкевіча, Андрэя Чарнякевіча, Юрася Юркевіча. - 2-е выд., дапоўненае і перапрацованнае. - Смаленск: Інбелкульт, 2014. - 470 с. </ref>.
 
У гэтых умовах кіраўнік Вайскова-дыпламатычнай місіі БНР [[К. Езавітаў]] дамаўляецца аб пераходзе на беларускую службу атрада [[С. Булак-Балаховіч|С. Булак-Балаховіча]], які дзейнічаў на паўночным ускрай- ку былой Віцебскай губерні. Аналіз генезісу вайсковых частак
С. Булак-Балаховіча паказаў, што генерал падыходзіў на ролю ва­еннага кіраўніка плануемай аперацыі. Фінансавае забеспячэнне Асобнага атрада БНР было вырашана праз дамову з Эстоніяй<ref name=":1" />.