Мутацыя: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 68 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q42918 (translate me)
дапаўненне з БЭ
Радок 1:
[[Выява:Pyrene_adduct.png|thumb|right|300px|Галоўны мутаген тытунёвага дыму  — [[бензпірэн]]  — злучаны з адным з [[нуклеатыд]]аў малекулы [[ДНК]].]]
'''Мутацыя''' ({{lang-la|mutatio}} - — змена)  — устойлівая (гэта значыць такая, якая можа быць успадкавана нашчадкамі дадзенай клеткі або арганізма) змена генатыпу[[генатып]]у, тое, што адбываецца пад уплывам знешняга або ўнутранага асяроддзя. Працэс ўзнікнення мутацый атрымаў назву мутагенеза[[мутагенез]]а. Мутацыі ўласцівы ўсім формам жыцця.
 
Большасць мутацый шкодныя — мутантны ген можа выклікаць [[спадчынныя хваробы|спадчыннае захворванне]], выродлівасць або гібель арганізма, што развіваецца. Генныя мутацыі, якія паляпшаюць уласцівасці, узнікаюць рэдка. Яны даюць матэрыял для [[натуральны адбор|натуральнага]] і [[штучны адбор|штучнага]] адбору і з'яўляюцца неабходнай умовай [[эвалюцыя|эвалюцыі]] ў прыродзе і селекцыі карысных форм раслін, жывёл і мікраарганізмаў.
 
== Класіфікацыя мутацый ==
Бываюць мутацыі
* ''прамыя'' (іх праяўленне прыводзіць да адхілення прыкмет дзікага тыпу),
* ''зваротныя'' (поўнасцю або часткова аднаўляецца дзікі тып).
 
Таксама вылучаюць мутацыі
* ''генератыўныя'', якія адбываюцца ў [[палавая клетка|палавых клетках]] і перадаюцца наступным пакаленням;
* ''саматычныя'', якія адбываюцца ў іншых клетках арганізма і перадаюцца ў спадчыну пры [вегетатыўнае размнажэнне|вегетатыўным размнажэнні]];
* ''ядзерныя'', якія закранаюць [[храмасома|храмасомы]] [[ядро клеткі|ядра]];
* ''цытаплазматычныя'', якія закранаюць [[ген]]етычны матэрыял у [[арганоіды|арганоідах]] клеткі — [[мітахондрыя]]х, [[пластыды|пластыдах]] і інш.
 
У залежнасці ад характару змен у генетычным матэрыяле адрозніваюць мутацыі
* ''кропкавыя'' — гэта ўстаўкі ці выпадзенні і змены пары [[нуклеатыд]]аў [[ДНК]] (або нуклеатыда [[РНК]]). Яны зменьваюць функцыю некаторых [[ген]]аў.
* ''інсерцыі'' — гэта ўстаўкі малекул ДНК у ген, якія прыводзяць да яго інактывацыі або да моцнага палярнага эфекту.
* ''храмасомныя перабудовы (аберацыі)'' узнікаюць у выніку рэкамбінацыі негамалагічных участкаў генетычнага матэрыялу.
* ''мутацыі са зменай колькасці храмасом'' у клетках арганізма бываюць кратныя (поліплаідыя, гаплаідыя) і не кратныя гаплоіднаму набору (анеўплаідыя).
 
Часта мутацыі таксама падзяляюць на ''генныя'' (усе кропкавыя мутацыі), ''храмасомныя'' і ''[[геном]]ныя'' (змена колькасці храмасом).
 
У залежнасці ад [[фенатып]]ічных праяўленняў адрозніваюць ''марфалагічныя'', ''біяхімічныя'', ''лятальныя'', ''дамінантныя'', ''рэцэсіўныя'' і іншыя мутацыі.
 
''Індуцыраваныя мутацыі'' ўзнікаюць ад выкліканага ўздзеяннем [[мутагены|мутагенаў]] парушэння нармальных працэсаў рэдуплікацыі, рэкамбінацыі, рэпарацыі або разыходжання носьбітаў генетычнай інфармацыі.
 
''Спантанныя мутацыі'' ўзнікаюць як памылкі пры ўзнаўленні генетычнага матэрыялу (рэдуплікацыя не адбываецца з абсалютнай дакладнасцю, а працэсы рэпарацыі не бываюць абсалютна эфектыўнымі). Іх частата генетычна абумоўлена ў кожнага віду і падтрымліваецца на аптымальным узроўні.
 
== Гл. таксама ==
* [[Мутагены]]
* [[Храмасомныя аберацыі]]
* [[Малекулярная радыебіялогія]]
* [[Радыяцыйная генетыка]]
* [[Мутагенез]]
 
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
* {{крыніцы/БелЭн|11}}
 
{{Эвалюцыя}}
{{genetics-stub}}
 
[[Катэгорыя:Радыебіялогія]]