Адкрыць галоўнае меню

Змены

53 байты дададзена ,  4 гады таму
 
У хуткім часе разгарэлася спрэчка пра прыроду браджэння, у якой удзельнічалі найбуйнейшыя прадстаўнікі прыродазнаўства таго часу. У прыватнасці, Л. Пастэр прытрымліваўся меркавання, што браджэнне выклікаецца жывымі мікраарганізмамі і, такім чынам, звязана выключна з іх жыццядзейнасцю. З іншага боку, Ю. Лібіх і К. Бэріар адстойвалі хімічную прыроду браджэння, мяркуючы, што яно звязанае з адмысловымі рэчывамі, падобнымі дыястазе (амілазе). Ё. Берцэліус у 1837 годзе выявіў, што ферменты – гэта каталізатары, якія пастаўляюць жывыя клеткі. Менавіта тады з’явіліся тэрміны “фермент” (ад лац. fermentatio - браджэнне) і “энзім” (ад грэч. ἐν ζύμη – у дрожджах). Спрэчка канчаткова вырашылася толькі ў 1897 годзе, калі браты Ганс і Эдвард Бюхнеры выявілі, што дрожджавы бясклеткавы сок (атрыманы пры расціранні дрожджаў з інфузорнай зямлёй) здольны зброджваць цукар з утварэннем спірту і [[Вуглякіслы газ|CO₂]]. Стала зразумелым, што дрожджавы сок утрымлівае складаную сумесь ферментаў (названую зімазай), і гэтыя ферменты здольныя функцыянаваць як унутры, так і звонку клеткі. Як сказаў адзін з гісторыкаў, з’яўленне бурбалак вуглякіслага газу ў доследзе Бухнераў азначала нараджэнне сучасных [[Біяхімія|біяхіміі]] і энзімалогіі<ref>Овчинников Ю.А. Биоорганическая химия - М.: Просвещение, 1987. - 815 с.</ref>.
 
== Гл. таксама ==
* [[Ізамеразы]]
 
== Крыніцы ==