Розніца паміж версіямі "Старажытная гісторыя Беларусі"

др
ад назвы Рыс, у Германіі
(→‎Мезаліт: ілюстрацыя)
др (ад назвы Рыс, у Германіі)
Па сцвярджэнні А. М. Мікляева, сляды дзейнасці раннепалеалітычных гамінід (па вызначэнні Н. К. Анісюткіна і Н. Д. Праслова) знойдзеныя ў 1986 блізу в. Ястраб, на левым беразе р. Заходняя Дзвіна (вышэй г. Вяліж, Смаленская вобласць)<ref>Микляев, А. М. Каменный-железный век в междуречье Западной Двины и Локати: Автореф. дис. … докт. ист. наук: 07.00.06 / ИИ МК РАН. — СПб., 1992. — 69 с. — С. 13.</ref>. І калі гэты факт знойдзе пацвярджэнне, здагадка пра вельмі раннім пранікненне чалавека на тэрыторыю Усходняй Еўропы цалкам можа апраўдацца<ref>Калечиц, Е. Г. Человек и среда обитания. Восточная Беларусь / Е. Г. Калечиц. — Мн.: Экоперспектива, 2003. — 223 с. — С. 21. — ISBN 985-469-082-2.</ref>.
 
Засяленне тэрыторыі сучаснай Беларусі пачалося каля 100—35 тыс. гадоў таму. Лічыцца, што першымі насельнікамі на тэрыторыі Беларусі былі [[неандэртальцы]], якія апынуліся тут у час кароткіх пацяпленняў у перыяд так званага [[РыжскаеРыскае абледзяненне|РыжскагаРыскага абледзянення]], ці яшчэ перад ім. На тэрыторыі Беларусі пакуль што не было знойдзена аніводнага шкілету людзей гэтага перыяду. Найбольш старажытныя прылады працы сярэдняга палеаліту, або мусцье, знойдзены каля вёсак [[Свяцілавічы]], [[Падлужжа]] ([[Гомельская вобласць]]), [[Абідавічы]] ([[Магілёўская вобласць]]).
 
Найстаражытнейшыя рэшткі дзейнасці людзей былі знойдзены на стаянках [[Юравічы, Калінкавіцкі раён|Юравічы]] і [[Бердыж]], якія датуюцца прыкладна 26 — 24 тысяч гадоў таму. Нарэшце, гэтыя даты дазваляюць у любым выпадку аднесці з'яўленне першага насельніцтва на тэрыторыі Беларусі да верхняга палеаліта, якое магло жыць тут толькі пасля адступлення ці зыходу ледавіка. Колькасць насельніцтва ў верхнім палеаліце не перавышала некалькіх сотняў<ref>[[Эдуард Міхайлавіч Загарульскі|Загорульский Э. М.]] Начало формирования населения Белоруссии (дославянский период). — Мн., 1996</ref>. Тэрыторыю Беларусі насялялі маманты, на якіх першыя людзі паспяхова палявалі — напрыклад, у Бердыжы былі знойдзены косткі, якія належалі прыкладна 50 асоб мамантаў. У Юравічах былі знойдзены першыя рэшткі матэрыяльнай культуры — пласцінка з біўня маманта з простай арнаментацыяй. Каля 16 тысяч гадоў таму адбылося новае моцнае пахаладанне, і сучасная тэрыторыя Беларусі была зноў пакінутая.