Сацыніянства: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Выява:FaustusSocinus.jpg|thumb|right|200px|Фаўст Соцын]]
'''Сацыніянства''', '''антытрынітарызм''', у Рэчы Паспалітай часта называўся '''[[арыянства]]м''' — кірунак [[Кальвінізм|кальвінісцкага]] руху, які з'явіўся з-за расколу на тле дыскусій вакол [[Догмат|до́гмата]] пра [[Тройца|Тройцу]].
 
== У Рэчы Паспалітай ==
Частка кальвіністаў Рэчы Паспалітай, якая прызнала традыцыйную інтэрпрэтацыю догмата пра Тройцу за непраўдзівую, утварыла ў 1562—1565 гадахгг. уласны Збор, які яны называлі «меншым». Самі кальвінісцкія дысідэнты не называлі сябе арыянамі або антытрынітарыямі, называліся проста хрысціянамі або «братамі» («польскі братамі» і «літоўскімі братамі» — у залежнасці ад падданства). У 2-й пал. 16XVI ст. шматлікія арыянскія абшчынысуполкі ў ВКЛ былі ў [[Лоск]]у, [[Клецк]]у, [[Любча|Любчы]], [[Іўе|Іўі]], [[Навагрудак|Навагрудку]]. Арыяне мелі органы самакіравання, склікалі агульныя сіноды. Падзяляліся на 2 кірункі —: памяркоўны і радыкальны.
 
Арыяне не былі арганізацыйна і ідэалагічна аднародным рухам, іх дзейнасць складалася з асабістых і групавых ініцыятыў, якія абмяркоўваліся на сумесных сустрэчах і ўхваляліся або адхіляліся. Пэўная ідэалагічная і арганізацыйная ўнармаванасць у арыянства з'явілася ў кан. 16XVI — пач. 17XVII ст., гэта ўніфікацыя звязаная з дзейнасцю [[Фаўст Соцын|Фаўста Соцына]].
 
У 1-й пал. 17XVII ст. Арыянскі Збор Рэчы Паспалітай перарастае ў з'яву агульнаеўрапейскай значнасці. Цэнтрам рэчыпаспалітаўскага арыянства быў [[Вёска Ракаў|Ракаў]], дзе адбываліся Сіноды і ў 1602 г. быў заснаваны Гімназіум, які пазней пераўтварыўся ў Вышэйшую школу. Таксама ў Ракаве знаходзілася арыянская друкарня, выданні якой былі вядомыя ў Еўропе.
 
Арыяне зведалі ганенні як з боку каталіцкай царквы, так і артадаксальны пратэстантаў. У 1638 г., паводле пастановы Сейма Рэчы Паспалітай, Гімназіум і друкарня ў Ракаве былі зачыненыя, а спроба арыянаў закласці новы цэнтр у Кіселіне на Валыні не мела поспеху. У 1658 г. Сейм Рэчы Паспалітай абвясціў, што арыяне на працягу 3 год павінны перайсці ў каталіцтва або выехаць з краіны пад страхам смерці. Большасць арыянаў падпарадкавалася пастанове, але вышэйшае кіраўніцтва, у т.л. усе ідэолагі, выехалі ў Нідэрланды. Хутка па эміграцыі рэчыпаспалітаўскіх арыянаў у Нідэрландах пачалі зваць «польскімі братамі» без розніцы на выхадцаў з Польшчы ці Літвы. У Нідэрландах у 1665—1668 гг. пад кіраўніцтвам [[А.Андрэй Вішаваты|А.Андрэя Вішаватага]] пачала выдавацца г. зв. ''Bibliotheca Fratrum Polonorum'' (Бібліятэка братоў польскіх), апошні том якой выйшаў у 1692 годзе.
 
=== Гл.таксама ===