Розніца паміж версіямі "Пружаны"

50 байтаў дададзена ,  5 гадоў таму
др
(→‎Выдатныя мясціны: афармленне)
 
== Гісторыя ==
Вядомы з [[1487]] як Дабучын, княжацкі двор у складзе Кобрынскага княства [[ВКЛ]]. Пасля смерці кобрынскага князя Івана Сямёнавіча Дабучын перайшоў да ягонай жонкі Фядоры, у [[1519]] паводле прывілея вял.кн. [[Жыгімонт Стары|Жыгімонта Старога]] перайшоў да маршалка [[У. Касцевіч]]а і ўвайшоў у Кобрынскае староства. 3 [[1520]] года ў Кобрынскім павеце [[Падляшскае ваяводства, 1513-1795|Падляшкага ваяводства]]. З [[1532]] належаў каралеве [[Бона Сфорца|Боне Сфорцы]], да сяр. [[16 ст.]] пераўтварыўся ў цэнтр ганчарнага рамяства і гандлю, потым належала дачцэ Боны [[Ганна Ягелонка|Ганне Ягелонцы]]. У [[1563]]—[[1250]] жыхароў, 7 вуліц, 278 гаспадарак. Існаваў [[Каралеўскі двор, Пружаны|«каралеўскі двор»]] — драўляны палац з гаспадарчымі пабудовамі. З [[1566]] у Брэсцкім павеце [[ВКЛ]]. [[Ганна Ягелонка]] 3.5.1588 надала гораду [[магдэбургскае права]], герб і дазвол на 2 кірмашы на год, прывілеем замацавана сучасная назва ''Пружаны'', вядомая і раней. На гербе (які некалі перайшоў да роду [[Сфорца]] ад роду [[Вісконці]]) выяўлены ў срэбраным полі звілісты блакітны вуж з залатой каронай, з пашчы якога з'яўляецца дзіця бачнае ўжо на палову. На думку некаторых гісторыкаў паходжанне назвы Пружаны звязана з пасяленнем каля Дабучына прусаў. Прывілей пацверджаны [[6 мая]] [[1589]] граматай [[Жыгімонт Ваза|Жыгімонта Вазы]] з наданнем дадатковых прывілеяў (4 кірмашы на год). У інвэнтары Пружан за [[1597]] год адзначаны палац, 2 флігелі, гаспадарчыя пабудовы, млын. З пач. [[17 ст.]] Пружаны славіліся вытворчасцю задымленага чорнага глінянага посуду і кафлі. Горад моцна разбураны падчас войнаў 17 — 18 ст. (ацалела 1/5 пабудоў), да канца [[18 ст.]] адноўлены, у [[1791]] — 2094 жыхароў.
 
З [[1795]] у складзе [[Расія|Расійскай імперыі]], горад, цэнтр павета; [[Кацярына ІІ]] падаравала Пружанскі ключ графу, генералу-фельдмаршалу Румянцаву-Задунайскаму, які хутка распрадаў іх Трэнбіцкаму, Булгарыну, Влодкам і Швыкоўскаму. У руска-французскую вайну ([[1812]]) Пружаны занятыя і разрабаваныя [[Напалеон Банапарт|напалеонаўскімі]] войскамі. У [[1817]] у горадзе налічваецца 824 жыхары. У [[1838]] у горадзе тры забрукаваныя вуліцы; дзейнічала дваранскае вучылішча (130 вучняў), бальніца, аптэка. Каля горада працавала цагельня. Сярод павятовых гарадоў Гродзенскай губерні з'яўляюцца самым бедным, але нягледзячы на гэта ў сяр. 19 ст. у Пружанах кожную зіму адбываліся тэатральныя пастаноўкі. У [[1845]] атрымаў іншы герб (у светла-карычневым полі яліна, на галінах якой вісіць паляўнічая труба). У [[1857]] — 5665 жыхароў, працавалі бровар, гарбарны і мукамольны заводы. У час [[паўстанне 1863-1864|паўстання 1863—1864]] на Пружаншчыне дзейнічалі аддзелы [[Р. Рагінскі|Р. Рагінскага]], [[С. Сангін]]а і [[Б. Рыльскі|Б. Рыльскага]], 13.2.1863 года Пружаны былі заняты паўстанцамі. У [[1897]] у горадзе 7634 жыхары, з якіх 67,5 % іудзеяў, 25,6 % праваслаўных, 6,2 % католікаў; 14 дробных прадпрыемстваў, павятовае і прыходскае вучылішчы, 2 [[царква|царквы]], [[касцёл]], [[сінагога]], некалькі іудзейскіх малітоўных дамоў, 6 бальніц. У 19 — 1-й пал. [[20 ст.]] Пружаны вядомы як цэнтр ганчарнага рамяства.