Кэмпбел (астравы): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: паводле алфавіту → паводле алфавіта (2) using AWB
Радок 22:
}}
 
'''Астравы Кэмпбел''' ({{lang-en|Campbell Islands}}) — [[архіпелаг]] на паўднёвым захадзе [[Ціхі акіян|Ціхага акіяна]]. Уваходзіць у склад [[Новая Зеландыя|Новай Зеландыі]]. Агульная плошча - 113,31 км². Сталага насельніцтва няма.
 
==Гісторыя==
Астравы адкрыты ў [[1810]] г. [[Аўстралія|аўстралійскімі]] паляўнічымі на [[ластаногія|ластаногіх]] і названы ў гонар суднаўладальніка іх [[карабель|карабля]]. Да 1830-ых гг. на востраве Кэмпбел спыняліся зверабоі і кітабоі, якія пабудавалі лагер [[Джэймс Кук|Кука]], рэшткі якога можна ўбачыць і ў нашы дні.
 
[[Навука|Навуковыя]] даследаванні пачаліся з [[1840]] г. У [[1874]] г. Кэмпбел наведала [[Францыя|французская]] навуковая экспедыцыя.
 
У [[1895]] - [[1931]] гг. на астравах вялася [[сельская гаспадарка|сельскагаспадарчая]] дзейнасць. Тут утрымлівалі вялікі статак [[Авечка свойская|авечак]]. Аднак [[Вялікая дэпрэсія|эканамічная дэпрэсія]] прывяла да праблем з транспартам і зрабіла [[Жывёлагадоўля|жывёлагадоўлю]] стратнай.
 
У [[1954]] г. астравы Кэмпбел былі абвешчаны запаведнікам, а ў [[1998]] г. разам з іншымі [[Новазеландскія субантарктычныя астравы|новазеландскімі субантарктычнымі тэрыторыямі]] трапілі ў спіс [[сусветная спадчына|сусветнай спадчыны]] [[Арганізацыя ААН па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА)|ЮНЕСКА]].
Радок 36:
Астравы Кэмпбел знаходзяцца прыкладна ў 700 км на поўдзень ад [[Новая Зеландыя|Новай Зеландыі]]. Маюць [[вулкан]]ічнае паходжанне. Большую плошчу займае самы вялікі [[востраў Кэмпбел]] - 112,68 км². Астатнія астравы ўяўляюць сабою паднятыя з вады [[скала|скалы]] і [[друз|каменна]]-[[пясок|пясчаныя]] выспы. Рэльеф асноўнага вострава [[гара|гарысты]]. Найвышэйшая кропка - гара Хоні (569 м). Шмат [[рака|рэк]] і [[ручай|ручаёў]].
 
[[Клімат]] субантарктычны вільготны. Сярэдняя тэмпература студзеня 7,1 - 12,1 ° C, ліпеня 3 - 6,9 ° C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў 1329 мм. З-за высокай вільготнасці захоўваецца сталае пахмурнае [[надвор'е]]. Горныя вяршыні зацягнуты смугой.
 
==Прырода==
Радок 42:
Астравы Кэмпбел славяцца багаццем [[флора|флоры]]. Налічваецца прыкладна 128 сасудзістых раслін мясцовага паходжання і яшчэ каля 50 завезеных чалавекам. Асабліва вылучаюцца зараснікі гіганцкай [[трава|травы]].
 
Першародная [[фаўна]] прадстаўлена пераважна марскімі [[птушкі|птушкамі]]. На скалах ахвотна селяцца [[буравеснікападобныя]] і [[пінгвіны]]. З-за нашэсця пацукоў практычна вымерлі мясцовыя [[качкі]]. Аднак некаторая колькасць гэтых птушак захавалася на іншых [[Новазеландскія субантарктычныя астравы|субантарктычных астравах]]. У [[2004]] г. яны былі інтрадуцыраваны зноў. [[Пляж]]ы - месца размнажэння [[ластаногія|ластаногіх]].
 
У выніку чалавечай дзейнасці на астравах з'явіліся [[пацукі]], здзічэлыя [[Кот свойскі|каты]], [[Сабака свойскі|сабакі]], [[Авечка свойская|авечкі]], [[карова|каровы]], якія распладзіліся і наносілі незлічоныя страты карэнным відам. Аднак з 1970-ых гг. вялася праца па іх выдаленню. У [[1987]] г. былі канчаткова знішчаны каровы, у [[1991]] - авечкі, у [[2001]] г. - пацукі.
 
==Спасылкі==
Радок 56:
[[Катэгорыя:Незаселеныя астравы|К]]
[[Катэгорыя:Астравы Новай Зеландыі|К]]
[[Катэгорыя:Сусветная спадчына паводле алфавітуалфавіта|К]]
[[Катэгорыя:Архіпелагі паводле алфавітуалфавіта|К]]
[[Катэгорыя:Новазеландскія субантарктычныя астравы|К]]