Розніца паміж версіямі "Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага"

ілюстрацыя, дапаўненне
др (Bot: Migrating 5 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q2666678 (translate me))
(ілюстрацыя, дапаўненне)
 
[[Файл:Tribunal-1586.png|thumb|Трыбунальская кніга. 1586.<br> [[Друкарня Мамонічаў]].]]
'''Трыбунал Вялікага княства Літоўскага''', '''Літоўскі Трыбунал''' — вышэйшы апеляцыйны суд [[ВКЛ]], пастановы якога мелі сілу пастановаў [[сойм Вялікага Княства Літоўскага|сойма]]. Быў створаны ў [[1581]] г. з сядзібаю ў [[Вільня|Вільні]], пачаў працаваць у [[1582]] г. Складаўся з 46 суддзяў-дэпутатаў, якія выбіраліся на [[соймік]]ах са [[шляхта|шляхты]] па два ад кожнага [[павет]]у тэрмінам на 1 [[год]] (з [[1588]] г. яшчэ выбіраліся 3 дэпутаты ад [[Жамойць|зямлі Жамойцкай]]){{Sfn|Raudeliūnas et al|1986}}.
 
Трыбунал разглядаў апеляцыі на рашэні [[земскі суд|земскіх]], [[замкавы суд|замкавых]] і [[падкаморны суд|падкаморных]] судоў, а таксама скаргі на рашэні павятовай адміністрацыі. Па першай інстанцыі ён разглядаў справы пра неналежнае выкананне [[староста]]мі і замкавымі ўраднікамі сваіх абавязкаў пры судаводстве. Да юрысдыкцыі трыбуналу адносіліся таксама справы духоўных асоб; пры разглядзе такіх спраў удзельнічалі дэпутаты ад духавенства.
 
Сесіі трыбуналу праходзілі пад старшынствам выбранага ім [[маршалак|маршалка]], пастановы прымаліся большасцю галасоў на аснове [[Статуты Вялікага княства Літоўскага|Статутаў Вялікага княства Літоўскага]], соймавых канстытуцыяў і звычаёвага права. Месцам сесіяў трыбуналу былі [[Вільня]], [[Менск]] і [[Наваградак]]. Да [[1588]] г. сесіі праходзілі і ў [[Трокі|Троках]]. З [[1599]] г. сесіі Трыбуналу ВКЛ адбываліся кожныя 2 гады і кожная сесія цягнулася больш за 5 месяцаў (на год). З [[1775]] г. сесіі праводзіліся таксама і ў [[Гродна|Гродне]].
 
{{зноскі}}
 
== Глядзіце таксама ==
== Літаратура ==
* Юрыдычны энцыклапедычны слоўнік / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: С.В. Кузьмін і інш. — Мн.:БелЭн, 1992. — 636 с.
* {{ref-pl}} {{артыкул|аўтар=Raudeliūnas, V., Wisner, H.|загаловак=Z dziejów Trybunału Wielkiego Księstwa Litewskiego 1581—1648|издание=Kwartalnik Historyczny|год=LXXXIII, 1986, Z. 4|ref=Raudeliūnas et al}}
 
[[Катэгорыя:Права Вялікага Княства Літоўскага]]