Міжнародная касмічная станцыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вырашэнне неадназначнасцяў using AWB
др битая ссылка
Радок 346:
 
* '''Першым''' узроўнем, які ўстанаўлівае правы і абавязкі бакоў, з'яўляецца «Міжурадавае пагадненне аб касмічнай станцыі» ({{lang-en|Space Station Intergovernmental Agreement — '''IGA'''}}), падпісанае [[29 студзеня]] [[1998]] года пятнаццаццю ўрадамі<ref>Шаснаццатая краіна праекту — Бразілія. [[Бразільскае касмічнае агенцтва]] ({{lang-en|[[:en:Brazilian Space Agency|Brazilian Space Agency]] — '''AEB'''}})</ref> краін, якія ўдзельнічаюць у праекце — Канадай, Расіяй, ЗША, Японіяй, і адзінаццаццю дзяржавамі — членамі [[ЕКА|Еўрапейскага касмічнага агенцтва]] (Бельгіяй, Вялікабрытаніяй, Германіяй, Даніяй, Іспаніяй, Італіяй<ref>[[Італьянскае касмічнае агенцтва]] ({{lang-en|[[:en:Italian Space Agency|Italian Space Agency]] — '''ISA'''}}) мае таксама дадатковы кантракт з НАСА, незалежна ад ЕКА.</ref>, Нідэрландамі, Нарвегіяй, Францыяй, Швейцарыяй і Швецыяй). У артыкуле № 1 гэтага дакумента адлюстраваны асноўныя прынцыпы праекта:
*:''Гэта пагадненне — доўгатэрміновая міжнародная структура на аснове шчырага партнёрства, для ўсебаковага праектавання, стварэння, развіцця і доўгачасовага выкарыстання заселенай грамадзянскай касмічнай станцыі ў мірных мэтах, у адпаведнасці з міжнародным правам.<ref>Законодательная основа МКС. [http://www.esa.int/esaHS/ESAH7O0VMOC_iss_0.html Европейское космическое агентство] {{ref-en}}</ref> Пры напісанні гэтага пагаднення за аснову быў узяты «[[Дагавор аб космасе]]» ад 1967<ref>{{З|БСЭ|http://slovari.yandex.ru/dict/bse/article/00024/22000.htm|title=«Договор о космосе 1967».}}</ref>, ратыфікаваны 98 краінамі і створаны на аснове традыцый міжнароднага марскога і паветранага права''<ref>С. Лесков. В невесомости жёсткие законы. [httphttps://archive.is/20120903163452/www.izvestia.ru/science/article3110090/ izvestia.ru]</ref>.
* Першы ўзровень партнёрства стаў асновай '''другога''' ўзроўню, які называецца «мемарандум аб узаемаразуменні» ({{lang-en|Memoranda of Understanding — '''MOU'''s}}). Гэтыя мемарандумы ўяўляюць сабой пагадненне паміж НАСА і чатырма нацыянальнымі касмічнымі агенцтвамі: ФКА, ЕКА, ККА і JAXA. Мемарандумы выкарыстоўваюцца для больш падрабязнага апісання роляў і абавязкаў партнёраў. Прычым, паколькі НАСА з'яўляецца прызначаным кіраўніком МКС, непасрэдна паміж гэтымі арганізацыямі асобных пагадненняў няма, толькі з НАСА.
* Да '''трэцяга''' ўзроўню адносяцца бартэрныя пагадненні або дамоўленасці аб правах і абавязках бакоў — напрыклад, камерцыйнае пагадненне [[2005]] года паміж НАСА і Раскосмасам, ва ўмовы якога ўваходзілі адно гарантаванае месца для амерыканскага астранаўта ў складзе экіпажаў караблёў «Саюз» і частка карыснага аб'ёму для амерыканскіх грузаў на беспілотных «Прагрэсах»